Падрабязнасьці гэтага інцыдэнту цяпер высьвятляюцца. Вядома толькі, што наклад газэты пакуль знаходзіцца на памежным пункце ў Рудні. Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч дагэтуль ня можа даведацца, на якой падставе і супрацоўнікі якой структуры затрымалі газэту.
На мінулым тыдні гэтак жа на расейска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1 і 2 падвоены нумар “Народнай Волі”. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі гэта тым, што суправаджальныя дакумэнты не былі аформленыя адпаведным чынам. 27 тысячаў асобнікаў амаль суткі знаходзіліся ў Дубровеньскім аддзеле ўнутраных справаў, потым газэты вярнулі выдаўцу.