Пра здарэньне стала вядома раніцай 9 студзеня, калі супрацоўнікі газэты прыйшлі на працу. У выходныя дні будынак, дзе месьціцца “Брестский курьер”, ахоўваецца ўласнымі вартаўнікамі, але нічога падазронага яны не заўважылі. Цяпер да расьследаваньня гэтага здарэньня далучыліся супрацоўнікі аддзелу “Ахова”.
“Брестский курьер” – найбольш вядомае незалежнае выданьне рэгіёну. Напрыканцы мінулага году газэта была выключаная з падпіснога каталёгу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні сьнежня.
“Брестский курьер” – найбольш вядомае незалежнае выданьне рэгіёну. Напрыканцы мінулага году газэта была выключаная з падпіснога каталёгу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні сьнежня.