Мікалая Аўтуховіча даставілі з рэспубліканскага турэмнага шпіталя ў ваўкавыскі раённы 28 сьнежня, выходзіць з галадоўкі ён пачаў з наступнага дня, а 30-га яго перавезьлі дахаты. Фактычна ягоная галадоўка доўжылася 75 дзён, ён страціў 38 кіляграмаў вагі. Ягоны дом знаходзіцца на тэрыторыі, дзе месьціцца офіс прадпрымальніка і база таксовак. На прахадной цяпер дзяжурыць міліцыянт. Паводле ўмоваў хатняга арышту, Аўтуховічу нельга размаўляць па тэлефоне, выходзіць з дому, абмежаваны ягоныя кантакты.
Сяргей Астраўцоў, Горадня 12-ы дзень ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выходзіць з галадоўкі, якую ён праводзіў спачатку ў сьледчым ізалятары, затым у турэмным шпіталі. 28 сьнежня яму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт, тэрмін якога працягнуты да 30 студзеня. Стала вядома, што ягоную крымінальную справу будзе разглядаць Кастрычніцкі раённы суд Горадні, аднак прадпрымальнік яшчэ не пачынаў знаёміцца з матэрыяламі справы, якая датычыць ухіленьня ад уплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.
Самае папулярнае
1