Кіраўнік рэгіянальнай ініцыятыўнай групы генэрала Фралова Леанід Невар:
(Невар: ) “У Рэчыцы 4 чалавекі поўнасьцю адмовіліся ўдзельнічаць у зборы подпісаў, вярнулі назад пасьведчаньні. Яшчэ некаторыя працуюць на паўсілы – яны запалоханы, баяцца. З аднымі на працы гутараць, зь іншымі – улады гутараць праз пасярэднікаў”.
Уціск зьведвае ня толькі група генерала Фралова. У вёсцы Яроміна Гомельскага раёну подпісы за Аляксандра Мілінкевіча зьбірае мясцовая настаўніца Тацьцяна Жулега:
(Жулега: ) “Людзі ў мяне ёсьць, якія гатовы былі ставіць подпісы за Мілінкевіча. Яшчэ раней я распавядала пра яго. Калі зараз я стала прыходзіць да гэтых людзей, яны пачалі адмаўляцца. Тлумачаць тым, што некаторых на працы начальства папярэдзіла: усё подпісы адсочваюцца. Людзі баяцца, кажуць, што галасаваць за Мілінкевіча будуць, а падпісвацца – не”.
Спадарыня Жулега распавяла таксама, што да некаторых настаўнікаў, якія спрабавалі вылучыць свайго пасланца ў раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію, наведваліся двое мужчын у цывільным. Пыталіся, ці не пад прымусам яны ставілі свой подпіс, не двухсэнсоўна намякалі, што тэлефоны праслухоўваюцца:
(Жулега: ) “Я пайшла ў сельскі Савет, сказала, што тут якіясьці шпіёны ходзяць, правакатары. Гавораць, што тэлефоны праслухоўваюцца. Дыскрэдытуюць Беларусь, паклёпнічаюць на ўлады. Каб жа праслухоўваць тэлефоны, патрэбна санкцыя пракурора. А на якой падставе”?
І ў сельскім Савеце, і ў райвыканкаме запэўнілі Тацьцяну Жулегу, што сваіх прадстаўнікоў да вяскоўцаў яны не накіроўвалі. Цяпер у Яроміне ня ведаюць, як ставіцца да падобных візіцёраў у будучым.
Зборшчыкі подпісаў нярэдка сутыкаюцца і з тэхнічнымі перашкодамі. Гаворыць кіраўніца рэгіянальнага штабу Сяргея Гайдукевіча Вольга Ігнаценка:
(Ігнаценка: ) “Большасьць народу днём працуе, таму ходзім увечары. Ёсьць свая спэцыфіка сёлетняга збору подпісаў – вельмі шмат пад''ездаў з ключамі, кодавымі замкамі цяпер. Даволі цяжка трапляць у пад''езды дамоў. У папярэднюю выбарчую кампанію такіх пад''ездаў было мала. Усе было больш даступным”.
***
Сёньня ж у пракуратуру Савецкага раёну Гомеля была выклікана маладая актывістка – настаўніца Юля Сівец. Сьледчы пракуратуры Аляксандр Грынькоў пытаўся ў яе, ці зьяўляецца яна сябрам моладзевага руху “Зубр”, ці падтрымлівае грамадзкую ініцыятыву “Трэці шлях”, ці знаёма са стваральнікамі палітычных мультфільмаў? Спадарыня Сівец адмоўна адказвала на пытаньні сьледчага.
Гл. таксама У Гомелі канфіскаваныя 20,000 календарыкаў А.Мілінкевіча