(Трусаў: ) “Самая цікавая калядная гісторыя адбылася са мной у сьнежні 1991 году. Якраз перад Віскулямі. Недзе напярэдадні паехаў я ў Польшчу. І выяжджаў я з Савецкага Саюзу, маючы савецкі дыпляматычны пашпарт... А якраз 8 сьнежня, калі ўсё адбылося ў Віскулях, знаходзіўся ў Кракаве.
То бок выехаў я ў Польшчу з СССР, а на Каляды вяртаюся ўжо ў незалежную Беларусь. І вельмі цікавая сытуацыя была на мяжы. Пытаюся ў памежнікаў: “А ў якую краіну мы прыехалі?” А гэтыя разгубіліся й кажуць: “Ну, напэўна ў Беларусь... Хутчэй за ўсё – так!”
Таму самыя лепшыя каляды – гэта Алма-Аты, 30 сьнежня, калі канчаткова быў Савецкі Саюз адпраўлены на мапу гісторыі. Так што самыя лепшыя Каляды для мяне – гэта Каляды-91.
А Каляды гэтага году цікавыя ўжо тым, што мы займаліся падпіскай на газэту “Наша слова”. І адзін чалавек, які вельмі шмат зрабіў для адраджэньня беларускай мовы – быў нават намесьнікам старшыні ТБМ, прынцыпова не хацеў на “Наша слова” падпісвацца. Маўляў, вельмі бедны, няма ў яго грошай... Ня будзе падпісвацца!
А потым сумленьне заела: прыйшоў ён праз чатыры дні ў ТБМ і ахвяраваў роўна тую самую суму, колькі каштуе падпіска на паўгоду, з просьбай падпісаць нейкую вясковую бібліятэку...
Такім чынам, Каляды недарэмна зьяўляюцца асноўным сьвятам у жыцьці ўсёй Эўропы. Яны заўсёды абуджаюць сумленьне ў людзей і вяртаюць іх да сваіх вытокаў...”