Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Аляксандар Бухвостаў зазначыў, што зьбіраць подпісы найбольш хутка і актыўна пачалі ў Менску, дзе хутчэй і лягчэй раздаць пасьведчаньні ды іншыя матэрыялы. Праца ідзе без асаблівых эксцэсаў, хоць ёсьць выключэньні, гаворыць спадар Бухвостаў:
(Бухвостаў: ) “Мы ўжо зьвярнуліся ў пракуратуру з-за таго, што каля ўнівэрмагу “Беларусь” у Менску міліцыя не дазваляла ладзіць пікет. Я накіраваў адпаведны зварот з пратэстам у пракуратуру і МУС”.
Кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб зазначае, што іх ініцыятыўная група працуе пераважна не на пікетах, а зьбірае подпісы па кватэрах. Старшыня ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў скардзіцца на першыя перашкоды ў працы:
(Папкоў: ) “Перашкоды ёсьць: па інтэрнатах не даюць зьбіраць. Даводзіцца выклікаць міліцыю, канфліктаваць, ходзяць выхавальнікі перашкаджаюць, а так на вуліцы, на кватэрах пакуль няма праблемаў. Ідзе нармальны збор подпісаў”.
Спадар Папкоў кажа, што ён і ягоныя аднапартыйцы разьлічваюць не на выбары, а на народнае галасаваньне, ініцыяваную іх лідэрам кампанію і на пратэст выбаршчыкаў.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Вайтовіча Валеры Дунаеў сьведчыць, што некаторыя сябры гэтай групы ўваходзяць у каманду генэрала Фралова, таму подпісы зьбіраюць за двух прэтэндэнтаў адначасова — гэта не забаронена законам.
(Дунаеў: ) “Справа ў тым, што гэтая каманда Фралоў—Вайтовіч—Лявонаў была створаная вельмі даўно. Разам пачыналі, разам і працягваюць працу”.
Валеры Дунаеў зьвяртае ўвагу на працу дзяржаўных СМІ Беларусі, асабліва тэлеканалаў, па якіх, як ён лічыць, вядзецца адкрытая агітацыя за А.Лукашэнку:
(Дунаеў: ) “Фактычна, цяпер ідзе рэкляма Лукашэнкі, паказваюць нібыта заслугі рэспублікі, але ўсюды вось сёньня з самага ранку — Лукашэнка, Лукашэнка, Лукашэнка… Мілінкевічу абвясьцілі папярэджаньне за тое, што кудысьці выяжджаў і сустракаўся зь людзьмі. А тэлебачаньне фактычна пачынае замбаваць”.
Спадар Дунаеў зазначае, што будзе абскарджваць гэтыя дзеяньні дзяржаўных СМІ ў Цэнтравыбаркаме як парушэньне Выбарчага кодэксу. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб пагаджаецца са спадаром Дунаевым:
(Грыб: ) “Агітацыя і прапаганда на ягоную карысьць даўно ідзе, хаця ён афіцыйна не зарэгістраваны кандыдатам, усе гэтыя фільмы “Беларусь: погляд звонку” і іншыя. Беларусь жыве з завязанымі вачыма”.
Тым часам кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк паведаміў, што ягоная каманда таксама зьбірае подпісы, а сам ён дамагаецца дазволу ў Вяхоўнага суду на асабістую сустрэчу са Скрабцом, які знаходзіцца ў ізалятары, каб узгадніць зь ім далейшую перадвыбарчую працу. Пачатак суду над Скрабцом заплянаваны на 16 студзеня.