Роўна празь месяц пасьля таго, як 2 сьнежня 2005 году Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні асобныя артыкулы Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, якія ўзмацняюць адказнасьць “за дзеяньні, скіраваныя супраць чалавека і грамадзкай бясьпекі”, 2 студзеня 2006 году папраўкі пачалі рэальна дзейнічаць.
Сэнс новаўводзінаў у сваім выступе перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў яшчэ летась 25 лістапада акрэсьліў старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка:
(Сухарэнка: ) “Узмацняецца крымінальная адказнасьць за дзейнасьць супраць дзяржавы і злачынстваў супраць парадку кіраваньня краінай, што стварае перадумовы для замежнага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы рэспублікі, супраць канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў. А таксама супраць захадаў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі”.
Нагадаем, што ўведзеная крымінальная адказнасьць за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі ці фонду”, а таксама “за падрыхтоўку асобаў для масавых беспарадкаў ці фінансаваньне падобнай дзейнасьці”.
У адпаведнасьці з папраўкамі, узмацняецца адказнасьць “за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады ці гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу”, за што прадугледжанае пакараньне ад 6 месяцаў арышту да пазбаўленьня волі да 3 гадоў.
Заклікі, адрасаваныя замежным дзяржавам ці міжнародным арганізацыям “зьдзейсьніць захады на шкоду зьнешняй бясьпекі Беларусі, а таксама распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі”, цягнуць арышт ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Калі такія заклікі распаўсюджваюцца праз СМІ, тэрмін зьняволеньня ўзрастае ад 2 да 5 гадоў.
Асобна экспэрты вылучаюць артыкул “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі”. Пад дыскрэдытацыяй разумеецца “прадастаўленьне замежнай дзяржаве ці міжнароднай арганізацыі ілжывых сьведчаньняў пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае ці міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававы стан грамадзянаў ці органаў улады”. Падобныя дзеяньні будут карацца арыштам да 6 месяцаў ці пазбаўленьнем волі да 2 гадоў.
Палітык і праваабаронца Зьміцер Бандарэнка лічыць, што пасьлядоўная палітыка на ўзмацненьне аўтарытарнага стылю кіраваньня лягічна прывяла да падобных заканадаўчых актаў:
(Бандарэнка: ) “Нам галава балела і бяз гэтага, і на сёньняшні момант хапае. Нашыя таварышы сядзяць у турмах, некаторыя нашыя таварышы забітыя. Безумоўна, умовы становяцца больш жорсткія, але мы працягнем змаганьне, пакуль жывыя. Па-другое, я ня веру, што беларускі народ скарыцца. Ёсьць пэўныя спадзяваньні, што калі будзе ціск, калі будзе наступ, народ будзе супрацьстаяць сыстэме, будзе нараджаць лідэраў, якія будуць змагацца за свабоду — іншага шляху няма. Цяпер не савецкі час, і без канцлягераў такую мадэль будзе навязаць вельмі складана. І ў нас цяпер ёсьць шанец падчас перадвыбарчай кампаніі, падчас выбараў, калі ўвесь сьвет будзе назіраць за Беларусьсю, усё ж чагосьці дасягнуць”.
Ад 1 студзеня 2006 году набылі моц і іншыя ўказы Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іх — “Аб некаторых захадах на ўдасканаленьне арганізацыі працы з грамадзянамі ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях”. У рэчышчы гэтага абвешчана, што заявы на афармленьне пашпартоў для часовага выезду за мяжу будуць разглядацца ня месяц, як раней, а два тыдні. Таксама ўступае ў сілу прэзыдэнцкі ўказ “Аб пытаньнях аплаты падаходнага падатку фізычнымі асобамі”, “Аб некаторых мерах па ахове правоў на жыльлё”, “Аб узмацненьні адказнасьці за парушэньне правілаў вядзеньня рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі”. Ад 1 студзеня ўступілі ў сілу новыя Правілы дарожнага руху, рэвізію якіх ініцыяваў асабіста Аляксандар Лукашэнка. Папярэдняя рэдакцыя дарожных правілаў праіснавала меней за тры гады. Апроч таго, у ноч на 1 студзеня Лукашэнка ў сваёй прамове даў старт “новай пяцігодцы”.
Міжнародная рэакцыя на папраўкі ў Крымінальны кодэкс Рада БНР: папраўкі Лукашэнкі – гэта легалізацыя тэрору У Савеце Рэспублікі зацьвердзілі папраўкі да Крымінальнага кодэксу аднагалосна і без дыскусіі Статкевіч: "Улада вельмі баіцца свайго народу, гэта ўжо панічны страх" Палітыкі камэнтуюць Лукашэнкаўскія папраўкі Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс