Пра што пісалі беларускія газэты 6 сьнежня ў розныя гады мінулага.
“Plotka Wilenska” на гэтым тыдні 1907 году надрукавала такі жарт: “Заразумяльскі за свае грошы выдае зборнік сваіх вершаў. Праз пару дзён пасьля таго, як ён разаслаў гэтага “нованароджанага” музы ў кнігарні, не хаваючы радасьці, ён забягае да аднаго са сваіх сяброў. “Ведаеш, — крычыць, — цяпер праходзіў праз кнігарню і ўбачыў сваю кніжку, якая на вітрыне ляжыць побач са зборнікамі Асныка, Славацкага, Міцкевіча! Як гэта табе падабаецца?” “Мне? Ну, думаю, што такое суседзтва для цябе вельмі... небясьпечнае!”
На старонках “ЛіМу” ў 1947 годзе А.Багатыроў робіць агляд беларускай музыкі за трыццаць гадоў: “За апошні час не створана ні адной больш-менш удалай песні і, наадварот, ужо ў час вайны пачалі з’яўляцца, побач з вялікай колькасцю добрых песень, песні безідэйныя, пошлыя, з вялікім налётам цыганшчыны. Вельмі часта нашы кампазітары выяўляюць безгустоўнасць у выбары тэкстаў... Улічваючы, што песенная творчасць з’яўляецца найбольш масавым жанрам музычнага мастацтва, мы павінны быць асабліва патрабавальнымі да ідэйна-мастацкай якасці песень”.
“Народная воля” ў 1997 годзе паведамляе: “Цягам сарака двух дзён 35-гадовы магілёвец Аляксандар Бендзікаў будаваў унікальную піраміду з 410 000 бутэлечных коркаў, якая праславіць ягонае імя ў “Кнізе рэкордаў Гінэса”. 3 сьнежня журналісты зрабіліся сьведкамі апошніх захадаў дзеля пабудовы піраміды з коркаў. Парамэтры гэтага ўнікальнага збудаваньня наступныя: даўжыня 4 м 16 см, вышыня — прыкладна 90 см, вага — 946 кіляграмаў. Узводзіў піраміду Аляксандар 120 гадзін”.