“Я цяпер зьбіраю фотаздымкі, успаміны, каб зрабіць дакумэнтальны фільм пра бацьку. Свой лёс ён пражыў на карысьць Беларусі, якой быў адданы цалкам. Хацелася б гэты фільм прысьвяціць 90-годзьдзю стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі”, — сказаў Ільля Вострыкаў.
Гамельчукі праводзілі Цімоха Вострыкава ў апошні шлях 14 лістапада. Памёр ён напярэдадні, на 86 годзе жыцьця, ад трэцяга інсульту.
За дзень да ягонай сьмерці дзяржаўны тэлеканал паказаў фільм “Агент дзьвюх выведак”. У ім супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў падавалі Вострыкава-старэйшага як чалавека, які працаваў і на амэрыканскую, і на савецкую выведкі.
Але, як лічыць сын Цімоха Вострыкава, ягонага бацьку проста імкнуліся выкарыстаць і сачылі за ім, па сутнасьці, да канца жыцьця.
Адданы ж бацька быў, на думку сына, толькі Беларусі.
Фрагмэнты ўспамінаў Цімоха Вострыкава з сынавага архіву:
“Мяне часта выклікалі ў опэрчасьць, каб схіліць да напісаньня раскаяньня, на што я не згадзіўся. Я ж — беларус, член ураду БНР”.
Нагадаем, што ў жніўні 1952 году Цімох Вострыкаў як паўнамоцны прадстаўнік Рады БНР дэсантаваўся з амэрыканскага самалёта ў Налібоцкую пушчу ў складзе “чацьвёркі” дзеля арганізацыі нацыянальна-вызвольнага руху. Групу ў хуткім часе арыштавалі. Цімох Вострыкаў быў асуджаны Вярхоўным судом БССР “за здраду Радзіме са зброяй у руках” на 23 гады турэмнага зьняволеньня. Пакараньне адбываў у лягерах Мардовіі.
Пасьля вызваленьня працаваў рабочым на “Гомсельмашы”.
Адзіны сын Вострыкава, Ільля, тры гады жыў у ЗША, потым — на Камчатцы. Некалькі гадоў таму вярнуўся ў Гомель. Ажаніўся. Жыве з жонкай у інтэрнаце. Працуе рабочым у адной з будаўнічых арганізацыяў.