“Суд прыняў рашэньне. Гэта незалежная галіна ўлады. Я паважаю яго рашэньне. Адзінае, што я магу зрабіць, гэта памілаваць яго. Калі асуджаны пра гэта папросіць, я вывучу ягонае прашэньне і пасьля скажу, ці вызвалю я яго”, -- сказаў А.Лукашэнка ў інтэрвію іспанскай газэце “Эль-Паіс”.
Вольга Казуліна згадала, што ў чэрвені разам з маці напісала ліст ў пракуратуру Беларусі з просьбай перагледзіць высновы па справе Аляксандра Казуліна. Сваякі і адвакаты дагэтуль лічыць, што сьледзтва беспадстаўна абвінаваціла Аляксандра Казуліна.
“Гэтую магчымасьць аднавіць законнасьць ўлады адверглі. Цяпер яны кажуць, што ёсьць толькі адзін шлях – праз памілаваньне. Ім трэба зьняважыць майго бацьку, але ён не такі чалавек”, -- кажа Вольга Казуліна.
Працяг слухайце ў эфіры і чытайце на сайце. Чаму пракуратура не адказвае на скаргі паводле справы А. Казуліна?, 20.10.2007