Чытачы сайту "Нашай нівы" абмяркоўваюць навіну пра тое, што ў Салігорску аштрафавалі моладзевых актывістаў Івана і Ільлю Шылаў і Крысьціну Самойлаву. Такім чынам іх пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Паколькі Ільля Шыла ня мае нават 16 гадоў, штраф выпісалі ягоным бацькам. Камэнтары:
“Гораду, відаць, не хапае сродкаў на будоўлю лядовага палацу...”
“Калі б Ільля Шыла ня меў бацькоў, штраф у памеры 620 тысяч рублёў выпісалі б ягоным: а) сваякам – каб часьцей сустракаліся; б) дырэктару школы – за дрэннае выхаваньне; в) міліцыі – за дрэнную прафіляктыку.
За падрыўную дзейнасьць апазыцыі трэба штрафаваць міліцыянтаў ды іншыя “сілавыя” структуры. А так застаецца адно – крэдытаваць міліцыю зь сямейнага бюджэту”.
Блогер Аляксандар Брэчак на сайце www.telegraf.by піша з нагоды 87-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну:
“Некалі Слуцкі збройны чын 1920 году абавязкова стане сапраўднай школай патрыятызму для будучых пакаленьняў беларусаў. Апроч таго, такія падзеі ёсьць асноўнымі пунктамі апоры, на якіх трымаецца ня толькі дзяржаўнасьць любой краіны. Па сутнасьці, гэта й ёсьць тая самая гістарычная рэальнасьць, якая дазваляе народу ня толькі выжыць, але й захаваць пры гэтым сваё псыхічнае здароўе. Усё астатняе, па вялікім рахунку, толькі гульня фантазіі...”
На форумах парталу TUT.by ізноў стала актуальным кватэрнае пытаньне. Тут абмяркоўваюць навіну, якую падае інтэрнэт-выданьне Салідарнасць: у Менску цягам апошніх двух месяцаў у сярэднім на 10 тысячаў даляраў патаньнелі аднапакаёвыя кватэры. Некаторыя агенцтвы нерухомасьці зачыняюцца, бо ня маюць працы. Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў:
“Жыльлёвая гістэрыя падыходзіць да завяршэньня, цэны крыху зьніжаюцца. Праз год ужо можна будзе глядзець кватэру па нармальнай цане. Цікава, як павядуць сябе “ўкладнікі”, тыя, хто набыў кватэры не для сябе, а як сродак укладаньня грошай і атрыманьня прыбытку. Калі цэны зьнізяцца да нейкага псыхалягічнага мінімуму, хіба пачнецца адваротны працэс – лавінападобнае скідваньне жытла?”
“Папросту спроба натхніць пакупнікоў на актыўныя дзеяньні – думаюць, размовы пра мінус 10 тысячаў падзейнічаюць на іх. Нават калі сярэдняя цана й зьнізілася на гэтую суму, дык гэта не гаворыць пра тое, што раней цана была крыху завышанай. Аднапакаёўкі й так адносна дарагія ў параўнаньні зь іншымі кватэрамі”.
Сайт "Беларуская жаба" прапануе новы каляж – “ЗА патрыятычную прыгажосьць”. На каляжы жаночыя ногі ў летнім адкрытым абутку й са спэцыфічным пэдыкюрам – доўгія пазногці пакрытыя чырвоным і залёным лакам.
А літаратар Уладзімер Сьцяпан у сваім сеткавым дзёньніку піша: “Класікі, класікі прагне душа... Каб па ўсіх каналах “Лебядзінае возера”. І похфіг, што чорна-белае!”