Касінец сярод іншага адзначыў, што з 1995 па 2005 год узровень захворваньняў у Беларусі не зьмяншаўся, а ўзрастаў. Толькі летась на аплату “лісткоў непрацаздольнасьці” пайшоў 551 мільярд рублёў. Намесьнік кіраўніка ўраду адзначыў, што ў краіне не хапае лекараў і з наступнага году мяркуецца значна павялічыць прыём студэнтаў у мэдычныя ВНУ.
Аляксандар Касінец прапанаваў дэпутатам прыняць спэцыяльны закон аб здароўі народу. “Можа, пасьля гэтага хоць некаторыя будуць сачыць за здароўем так, як яны сочаць за ўласным аўтамабілем”, -- сказаў ён.