У лістах за подпісам старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Андрэйчанкі, якія атрымалі ўсе акцыянэры закрытага акцыянэрнага таварыства, гаворыцца, што “Выдавецкі дом "Витебский курьер" ня мае ўзгадненьня “зь мясцовым выканаўчым і распарадчым органам”, і што ягоная дзейнасьць не адпавядае Дырэктыве прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўзмацненьні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны”.
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту, кансультант выдавецкага дома Павал Левінаў лічыць неабходным абскарджваць рашэньне аблвыканкаму, каб захаваць магчымасьць аднавіць недзяржаўнае выданьне.
Зрэшты, за той час, пакуль газэта не выходзіла, у складзе рэдакцыі адбыліся істотныя зьмены. Акцыянэры ЗАТ “Выдавецкі дом "Витебский курьер" звольнілі галоўнага рэдактара Ўладзімера Базана, які адпрацаваў на гэтай пасадзе 17 гадоў, сьледам за ім сышлі некалькі тэхнічных супрацоўнікаў і большасьць карэспандэнтаў. Тры месяцы таму Ўладзімер Базан і творчы калектыў ягоных паплечнікаў пачалі выдаваць новы інфармацыйны бюлетэнь "Курьер из Витебска".