У грамадзтве ўжо пачалі рэзка крытыкаваць сам факт сустрэчы. На інтэрнэт-форумах некаторыя музычныя фанаты заявілі, што ня будуць слухаць музыку сваіх куміраў.
Сутнасьць сустрэчы тлумачыць лідэр гурта “NRM” Лявон Вольскі:
“Аніякіх канкрэтных абяцаньняў не было. Нам параілі ня браць удзелу ў апазыцыйных акцыях у складзе гуртоў. Мы гэта выслухалі, і большасьць з нас прамаўчала.
Прагучала канкрэтна тое, што забароны канцэртаў дакладна ня будзе ў бліжэйшы час — што гэта нецывілізавана, што гэта “перагібы на месцах”. І што будуць сачыць, каб такога дзікунства не адбывалася ў нашай краіне. Вось і ўсё”.
Лідэр гурту “Крама” Ігар Варашкевіч кажа:
“Мы нічога не абяцалі. Ніхто не адмаўляўся ні ад бел-чырвона-белага сьцягу, ні ад “Пагоні”. Ніхто не зьбіраецца выступаць пад чырвона-зялёнымі сьцягамі”.
Кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін рэзка крытыкуе музыкантаў. “Свабодны тэатар” існуе ў Беларусі ў паўпадпольным стане.
Мікалая Халезіна абурае сам факт сустрэчы:
“Для мяне такая сустрэча непрымальная цалкам. Таму што аніякія праблемы вырашаныя ня будуць. Гэта толькі гульня. Гульня ўлады. У мяне няма аніякіх ілюзіяў — музыкантаў ізноў падмануць”.
“Музыкі зрабілі болей, чым уся апазыцыя разам”
Адзін са стваральнікаў музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін гітоў” Аляксей Мінчонак падтрымлівае музыкаў, якія згадзіліся на сустрэчу ў адміністрацыі прэзыдэнта:
“Нашыя музыкі гэтым крокам — паходам да Праляскоўскага і размовай зь ім, — зрабілі нашмат болей, чым уся апазыцыя разам, якая дамагаецца перамоваў з уладамі, хоча зь імі сесьці за стол перамоваў. У яе нічога не атрымліваецца… А беларускія музыкі пайшлі, паразмаўлялі й свайго дамагліся”.
Шэраг беларускіх музычных гуртоў трапіў пад негалосную забарону на канцэртную дзейнасьць у 2004 годзе пасьля выступу на мітынгу супраць кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
Адным з ініцыятараў сёлетняй сустрэчы музыкаў і прадстаўніка ўлады выступіў рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў, які спадзяецца на пазытыўны вынік сустрэчы:
“Спадзяюся, канечне, бо інакш бы мы не ініцыявалі сустрэчу. Зразумела, што музыканты “падставіліся” перад сваімі прыхільнікамі — асабліва прыхільнікамі, якія падзяляюць погляды апазыцыі.
Яны паставілі на карту вельмі многае — у разьліку на тое, што будуць пазытыўныя зьмены. Мне падаецца, што нешта мусіць атрымацца, бо інакш тады нічога не застаецца”.
Большасьць суразмоўцаў схіляюцца да таго, каб пачакаць — паглядзець, як зьменіцца сытуацыя.
Алег Хаменка: “Ніхто нічога ўзамен не паабяцаў”, 22.11.2007 Беларускія ўлады абяцаюць рок-зоркам адмену забароны на іх выступы, 21.11.2007