Цяперашні старшыня ды ягоныя намесьнікі прэзэнтавалі на сходзе тэзісы праграмаў, зь якімі яны выступяць на зьезьдзе як прэтэндэнты на партыйнага і грамадзкага старшыню Фронту. Усе трое выказаліся за пераўтварэньне БНФ у моцную палітычную сілу, якой трэба выходзіць зь ценю апазыцыі ды кааліцыяў.
В.Вячорка: “Фэномэн Мілінкевіча бяз фронтаўскай падтрымкі быў бы немагчымы”
Вінцук Вячорка ня супраць таго, каб сябры партыі і руху былі ангажаваныя ў дзейнасьць іншых арганізацыяў, аднак фронтаўскія актывісты павінны мець кантрольны пакет уплыву і мець права вэта ў гэтых арганізацыях. Удзел актывістаў у няфронтаўскіх арганізацыях мае грунтавацца на галоўнай фронтаўскай ідэі – дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ва ўсіх яе праявах.
“Кіраўнікі фронтаўскіх структураў не павінны залежаць ад няфронтаўскіх цэнтраў прыняцьця рашэньняў. Бяз фронту немагчыма рэалізаваць аніводзін тактычны сцэнар. Фэномэн Мілінкевіча бяз фронтаўскай падтрымкі быў бы немагчымы. Фронт моцны ідэяй і пасьлядоўнай дзейнасьцю”, зазначыў у сваім выступе Вінцук Вячорка.
Віктар Івашкевіч, выказаў меркаваньне, што на будучы год, падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў, улада саступіць і ўвядзе ў склад выбарчых камісіяў сяброў апазыцыйных партыяў. У гэтым выпадку кандыдаты ў дэпутаты ад партыі БНФ могуць быць абранымі ў Палату прадстаўнікоў і нават стварыць там сваю фракцыю. Сваё меркаваньне спадар Івашкевіч аргумэнтаваў тым, што ўладзе неабходныя доўгатэрміновыя эўрапейскія крэдыты.
А.Міхалевіч: дэмкааліцыі не існуе, бо няма аднаго лідэра
Алесь Міхалевіч, ня верыць у парлямэнцкія выбары, бо Лукашэнка не прапусьціць ніводнага апазыцыянэра ў Палату прадстаўнікоў. Ён лічыць, што Фронту і надалей трэба падтрымліваць Аляксандра Мілінкевіча, бо ён –рэальная альтэрнатыва Лукашэнку.
“На сёньняшні дзень кааліцыі, якая стваралася пад прэзыдэнцкія выбары 2006 году, не існуе, бо там няма аднаго лідэра”, зазначыў у сваім выступе Алесь Міхалевіч.
Прэтэндэнты на старшыню партыі БНФ ды руху “Адраджэньне” Алесь Міхалевіч, Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка
У рэгіёнах абмяркоўваюць кандыдатуры на старшыню Партыі БНФ, 23.10.2007