Дзяўчына: «Тое, што ў нашай краіне няма адмысловых прыстасаваньняў. Пачынаючы ад крамаў, мэтро... Няма як езьдзіць у транспарце... Цяпер пачынае нешта мяняцца – на новай станцыі мэтро я бачыла ліфт... Але ў цэлым – цяжка ім. Шкадаваньне людзей, дзікасьць людзей нашых, якія не разумеюць, што некалі трэба нешта перацярпець, нечым дапамагчы...»
Хлопец: «Найперш – фізычныя праблемы. Нават элемэнтарна ў краму патрапіць ім цяжка. Большасьць людзей ставіцца да іх грэбліва, ня лічыць за людзей. Калі інвалід – як быццам не чалавек атрымліваецца. Іх трэба паважаць, іхныя патрэбы прасоўваць на першы плян».
Хлопец: «Яны не маюць магчымасьці паўнавартасна карыстацца грамадзкім транспартам і наведваць грамадзкія ўстановы. Не заўсёды ў іх ёсьць магчымасьць падняцца па прыступках і заўсёды ім патрэбная дапамога з боку іншых...»
Спадар: «Праблема грошай – якая там пэнсія ў інвалідаў? Апроч таго, канструктарскія распрацоўкі мусяць быць, каб інвалід без праблемаў мог выходзіць з хаты».
Кабета: «У любым, я думаю, грамадзтве ім будзе некамфортна, не зусім прыемна. Наўрад можна грамадзтва пабудаваць гэтак, каб ім было нармальна – у кожным разе ў пэўнай ступені яны будуць цярпець уціск, дыскамфорт».
Дзяўчына: «Мне здаецца, цяпер неяк палепшылася стаўленьне да іх грамадзтва. Прынамсі, я не гляджу на інвалідаў грэбліва і навакол мяне людзі, якія ставяцца да інвалідаў з павагай».
Хлопец: «Сацыяльны бар''ер паміж абмежаванымі ў руху людзьмі і паўнавартаснымі... Праблема ёсьць і будзе існаваць – непрыняцьце...»
Кабета: «У нашай краіне чамусьці ўціскаюць гэтых людзей, ставяцца да іх са шкадаваньнем нейкім, хаця ні ў якім выпадку гэтае шкадаваньне ня мусяць яны бачыць!!! Разуменьне, спачуваньне, дапамогу, але не шкадаваньне!!! Для іх вельмі мала робяць у нашай краіне. Фінансава таксама ім вельмі цяжка – пэнсіі па інваліднасьці мізэрныя, людзі прадстаўлены самі сабе...»