Абвешчаны грузінскім урадам рэжым надзвычайнага становішча выглядае крыху дзіўна, таму што на вуліцах амаль не засталося спэцназаўцаў, і ўсе спэцыяльныя аддзелы вярнуліся ў месца сваёй сталай дысьлякацыі. Усе віды транспарту функцыянуюць нармальна, адзінае абмежаваньне, якое застаецца – гэта абмежаваньне на сродкі масавай інфармацыі, на незалежныя тэлеканалы, радыёстанцыі і друкаваныя выданьні. Ніякіх іншых абмежаваньняў няма.
Пра тое, што абмяжоўваецца асноўнае права чалавека атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, сёньня наўпрост заявіў прадстаўнік Эўрапарлямэнту Матыяс Ёршы пры сустрэчы зь недзяржаўнымі арганізацыямі. Ён сказаў, што ўлады Грузіі павінны адмяніць надзвычайнае становішча і даць магчымасьць СМІ нармальна дзейнічаць.
Сёньня зь ініцыятывы грузінскага каталікоса-патрыярха Іліі ІІ адбылася сустрэча старшыні парлямэнту Ніно Бурджанадзэ і іншых прадстаўнікоў парлямэнцкай бальшыні з дэпутатамі ад так званай аб’яднанай апазыцыі. Яны атрымалі ад каталікоса-патрыярха дабраславеньне на тое, каб весьці далейшыя перамовы. Чакаецца, што наступная такая сустрэча адбудзецца ўжо ў парлямэнце.
Камэнтуючы сустрэчу ў каталікоса-патрыярха, старшыня парлямэнту Грузіі Ніно Бурджанадзэ сказала, што парлямэнцкая бальшыня мае вельмі важныя прапановы да апазыцыі і што яшчэ ўчора маглі пачацца перамовы. “Аднак на настойлівую просьбу каталікоса-патрыярха, якога мы вельмі паважаем, мы прыйшлі сёньня ў Патрыярхію”, сказала Ніно Бурджанадзэ.
Як паведамілі напярэдадні сёньняшняй сустрэчы прадстаўнікі апазыцыі, яны будуць дамагацца найхутчэйшай адмены абмежаваньняў ў грамадзкім жыцьці краіны.
ЗША заклікаюць грузінскія ўлады і апазыцыю да кампрамісу, 10.11.2007 Саакашвілі абвясьціў новыя выбары прэзыдэнта Грузіі, 8.11.2007 Грузія: кіраўнік апазыцыйнай партыі арыштаваны за сувязь з расейскімі спэцслужбамі, 8.11.2007 Давід Какабадзэ: “Падзеі ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі”, 7.11.2007