Цыганкоў: “Наколькі адпавядае рэальнасьці той стэрэатып, што беларусы паводле палітычных поглядаў – вельмі левы народ. І, маўляў, менавіта таму Аляксандар Лукашэнка мае такі посьпех. Ці пацьвярджаецца гэта сацыялягічна?”
Сасноў: “Трэба сказаць, што гэта ня ёсьць нешта ўласьцівае толькі беларусам. Камуністычныя погляды належаць людзям, якія бедныя ў большасьці сваёй. Таму і ў Беларусі хапае людзей, у якіх камуністычных ідэяў няма і ня можа быць. Але паколькі большасьць беларусаў бедныя, то ў іх такія думкі камуністычныя і ёсьць.
Што да ўладаў, то яны вельмі добра і спрытна карыстаюцца гэтымі поглядамі”.
Цыганкоў: “Не хацеў бы распачынаць вялікую дыскусію, але наўрад ці ёсьць стопрацэнтная заканамернасьць, што кожны левы – абавязкова бедны. Мы ведаем зь гісторыі процьму прыкладаў, калі багатыя змагаліся за левыя ідэі...”
Сасноў: “Зразумела, нельга казаць, што там стопрацэнтная залежнасьць. Але большасьць бедных прытрымліваецца левых поглядаў.”
Цыганкоў: “Палітычная практыка і рыторыка Аляксандра Лукашэнкі даволі неадназначныя, іх нельга, асабліва апошнім часам, называць толькі левымі. З гэтага пункту гледжаньня – якія пэрспэктывы левага руху ў Беларусі, ці можа ён адабраць электарат у прэзыдэнта, ці пакуль погляды Лукашэнкі задавальняюць большасьць беларусаў?”
Сасноў: “Я якраз згодны з апошнім вашым сьцьверджаньнем. Цяпер Лукашэнка вельмі добра выкарыстоўвае левыя погляды, але сам ён зусім не зацяты альбо дакладны “левы”. Яму ўласьцівыя хістаньні туды-сыды. Калі яму патрэбна – ён выкарыстоўвае левыя ідэі, трэба – выкарыстоўвае правыя, нават кансэрватыўныя. Таму сёньня наўрад ці хто – камуністы альбо сацыял-дэмакраты – здолеюць нешта адабраць у яго ў гэтым сэнсе”.
Цыганкоў: “Што больш прывабіла б сёньня беларускі электарат, калі б існавалі нармальныя ўмовы разьвіцьця партыяў – сацыял-дэмакратычная альбо камуністычная шыльда?”
Сасноў: “У сучасных умовах, мяркую, што сацыял-дэмакратычная шыльда больш прывабная для электарату. І я б не сказаў, што беларусы – ад прыроды з камуністычнымі поглядамі. Ёсьць такі вельмі цікавы прыклад – былы шчыры камуніст Валер Шчукін, вядомы апазыцыянэр. Сёньня ўжо нельга сказаць, што ён камуніст: ён сацыял-дэмакрат. Вось што робяць паліцэйскія дубінкі: яны з кожнага камуніста могуць зрабіць сацыял-дэмакрата.”