У аэрапорце журналістам перадалі пісьмовы зварот кітайскага прэм’ера. У ім адзначаецца, што гэты візыт “паслужыць дадатковым стымулам для разьвіцьця кітайска-беларускіх дачыненьняў”.
Кітай – адзін з асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі. Прынамсі сёлета ён займае пятае месца паводле аб''ёму тавараабароту. За 8 месяцаў гэты паказчык дасягнуў амаль 800 мільёнаў даляраў.
З Беларусі кітайцы імпартуюць пераважна калійныя ўгнаеньні, самзвалы, станкі ды прыборы. Беларусы закупляюць у Кітае з большага абсталяваньне, камплектуючыя вырабы і матэрыялы, спажывецкія тавары. Апошні раз візыт кітайскага кіраўніка такога ўзроўню ў Беларусь адбыўся ў 1995 годзе.
Тым часам беларускі прэм''ер-міністар Сяргей Сідорскі знаходзіцца з афіцыйным візытам ў Паўднёвай Карэі.
Паводле неафіцыйных крыніцаў, Беларусь спадзяецца дамовіцца з Кітаем аб атрыманьні вялікага грашовага крэдыту.
12 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь была вымушаная браць крэдыты на Захадзе, у Японіі і Кітаі празь нястачу расейскага стабілізацыйнага крэдыту. Лукашэнка нагадаў, што на пачатку году была дамоўленасьць з кіраўніцтвам Расеі пра стабілізацыйны крэдыт, бо цэны на энэрганосьбіты вырасьлі болей як удвая.
Аднак “мінула дзевяць месяцаў, ніхто крэдытаў ня даў, і давялося шукаць сродкі, каб расплаціцца з манаполіямі, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Дзякуй заходнікам, Японіі і Кітаю, гэтыя дзяржавы нам далі крэдыты на сотні мільёнаў даляраў на вельмі выгадных умовах”.
Тады былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч зьвярнуў увагу на тое, што ўлады публічна не паведамлялі пра нібыта ўзятыя ў заходніх, кітайскіх і японскіх банках крэдыты.
С.Багданкевіч: “Які крэдыт патрэбны Лукашэнку, мне складана зразумець”, 12.10.2007 Горш чым у Беларусі з мэдыямі ў Бірме, Кітаі, Паўночнай Карэі… , 16.10.2007