Быхаў – не зусім звычайны райцэнтар. Да 1991 году ён быў закрытым горадам. Тут мясьціліся авіяцыйныя часткі Балтыйскага флёту, якія падчас развалу Савецкага Саюзу перадысьлякавалі ў Расею. Больш за дзесяць год кінутую вайсковую маёмасьць расьцягвалі тамтэйшыя.
Звонку Быхаў выглядае няблага. Сёлета ўлетку горад наведаў Лукашэнка. Цэнтральныя вуліцы адрамантавалі, а тое, што не пасьпелі – абнесьлі агароджай.
На неадрамантаваных вуліцах людзі ўспрымалі мяне зь недаверам. Доўга прыглядаліся, перш чым пачыналі гаварыць пра набалелае. А гэта ў асноўным скаргі на дзяржаўную няўвагу – некаму ў час не прывезьлі дроў, некаму не дапамаглі адрамантаваць дах ды падсыпаць дарогі.
Гутару зь мясцовым журналістам Сяргеем Антонавым. Паводле яго, жыльлёва-камунальныя праблемы Быхава нічым не адрозьніваюцца ад іншых райцэнтраў:
“Цэнтральныя вуліцы выглядаюць зухавата-парадна. Ускрайкі ж, як і ў іншых, не рамантаваліся здавён. Што да адпаведных зваротаў грамадзян – у райвыканкаме альбо ў жылкамгасе гавораць: ёсьць плян, згодна зь якім дойдзе чарга да кожнай вуліцы”.
“Камунгас ня ўсё павінен рабіць бясплатна”
У гарвыканкаме лічаць, што асаблівых жыльлёва-камунальным праблем у Быхаве няма. Горад і раён цалкам гатовыя да зімы.
А што найчасьцей людзі просяць? Адказвае супрацоўніца аддзелу зваротаў райвыканкаму Валянціна Сташкевіч:
“Жыльлёвы фонд у нас стары. Замена аконных рам, паляпшэньне жыльлёвых умоваў. Тыя ж пад’езды. Адрамантавалі пад’езды, дык самі ж нагадзілі, а празь нейкі час – каб ізноў рамантавалі, пафарбавалі, усё зрабілі... Упарадкаваньне дамавых тэрыторыяў”.
Спадарыня Тышкевіч зазначае: за апошні час колькасьць зваротаў у райвыканкам павялічылася. У параўнаньні зь леташнім – на сямнаццаць працэнтаў. І вось чаму:
“Людзі зразумелі, што ў нас ёсьць магчымасьць паляпшаць іхнае жыцьцё, для іх стараемся, таму стараюцца пісаць і больш прасіць. Усё хочуць, каб гэта было бясплатна. Даводзіцца даказваць з заканадаўствам, спасылацца на тое, што камунгас ня ўсё павінен рабіць бясплатна. Павінны і людзі браць удзел”.
Між іншым, нядаўна ў Быхаўскім жылкамунгасе зьмяніўся начальнік. У райвыканкаме кажуць: пераехаў у іншы раён. Але шараговыя быхаўцы іншае: маўляў, не спраўляўся з абавязкамі.
В.Сьвізуноў: у галіну павінен прыйсьці прыватны бізнэс
Сытуацыю па вобласьці камэнтуе былы начальнік Ленінскага жылкамгасу Бабруйску Вячаслаў Сьвізуноў.
“Двары мятуцца, бардзюры беляцца, а калі залезеце ў падвалы, то ўбачыце, што сыстэмы ацяпленьня там ужо патрабуюць ня проста рамонту, але поўнай замены. А калі залезеце на дах – там такая ж карціна”.
Спадар Сьвізуноў лічыць, што асноўнай праблемай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі зьяўляецца адсутнасьць дастатковага фінансаваньня. І нават калі людзі будуць плаціць за паслугі ўсе сто працэнтаў, сытуацыя ня зьменіцца. Бо цяперашнія ЖКГ – манапаліст, яна ня ў стане забясьпечыць патрэбаў насельніцтва, пакуль не пачне рэфармавацца па-сапраўднаму. У прыватнасьці, лічыць спадар Сьвізуноў, у галіну павінен прыйсьці прыватны бізнэс, а зь ім і канкурэнцыя разнастайных формаў уласнасьці.
Камэнтуе грамадзкі рэдактар тыдня Валянціна Кудлацкая:
Жыльлёва-камунальныя службы на сёньня – манапалісты па прадстаўленьні паслуг. У іх руках і цяпло, і вада, і каналізацыйныя сыстэмы. З такой вялікай гаспадаркай спраўляюцца яны цяжка і ня вельмі пасьпяхова: церпяць і якасьць, і кошт паслугі.
Таму, як кажуць, ёсьць жыцьцёвая неабходнасьць стварэньня асобных, незалежных адна ад адной структураў. Прычым – не абавязкова дзяржаўных. Галоўнае – гарантаваць якасьць і своечасовасьць гэтай паслугі.
У спажыўцоў зьявіцца выбар, бо паслуга – той жа тавар. Лепей будзе купляцца якаснае і таньнейшае. А спрыяць таму стане менавіта канкурэнцыя.
Праўда, узьнікае пытаньне, як гэта ўпішацца ў канцэпцыю эканамічнай палітыкі дзяржавы, якая намагаецца дамініраваць ва ўсіх сфэрах нашага жыцьця. І тыя правілы гульні, якія яна дыктуе, не стымулююць разьвіцьцё прадпрымальніцтва.