Судзіць асобаў, якія напалі на старшыню Дзяржкантролю, будзе вайсковая калегія Вярхоўнага Суду. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага Суду.
31 кастрычніка Генэральны пракурор Пятро Міклашэвіч распавёў журналістам некаторыя падрабязнасьці справы аб зьбіцьці Зянона Ломаця:
“Прыцягнулі да адказнасьці трох супрацоўнікаў КДБ і аднаго супрацоўніка дзяржсакратарыяту Савету бясьпекі. Два зь іх знаходзяцца пад вартай, адносна яшчэ двух, якія ня бралі актыўнага ўдзелу ў справе, абралі іншую меру — падпіску пра нявыезд”.
Прозьвішчы абвінавачаных Пятро Міклашэвіч паведаміць адмовіўся. Таксама спадар Міклашэвіч не паведаміў, чаму гэтая справа сакрэтная.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў ліпені ў Магілёве. Зянона Ломаця і ягоных падначаленых зьбілі асобы ў міліцэйскай форме. Праверка высьветліла, што гэта былі супрацоўнікі КДБ.
Расьсьледавалі інцыдэнт на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі, і справа праходзіла пад грыфам “сакрэтна”. Назіральнікі не выключалі, што гэты інцыдэнт спрычыніўся да адстаўкі старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.
Пятро Міклашэвіч распавёў пра іншыя гучныя крымінальныя справы. У прыватнасьці, расьсьледавалі першы эпізод са справы былога старшыні “Белнафтахіму” Аляксандра Бароўскага, якога абвінавачваюць у нанясеньні стратаў у вялікіх памерах. Паводле генэральнага пракурора, у эпізодзе фігуруюць 1,6 мільёна даляраў.
Справу таксама хутка перададуць у суд, сказаў Пятро Міклашэвіч.
Генэральны пракурор Міклашэвіч заявіў журналістам, што 31 кастрычніка падпісаны загад аб вызваленьні ад пасады пракурора Гарадзенскай вобласьці Васіля Літвіненкі і ягонага намесьніка Ўладзімера Аніські.
Пракурорам паставілі ў віну адсутнасьць кантролю за законнасьцю, што выявілася ў справе былога міліцыянта А.Сяргейчыка з Горадні, якога прызналі вінаватым у шэрагу забойстваў.
Напад на Зянона Ломаця: прычына адстаўкі Сухарэнкі ці банальная бойка?, 18.07.07