Я на чыгуначным вакзале ў Горадні. Некалькі хвілінаў таму сюды прыбыла электрычка з памежнай станцыі Кузьніца Беластоцкая. Перад уваходам у мытную залю натоўп людзей: нехта зь іх сустракае сваіх блізкіх і знаёмых, а нехта зьбіраецца ад’яжджаць у Польшчу.
Я хачу пацікавіцца ці зьявіліся на мытні блянкі дэклярацый на беларускай мове. Вось выходзяць першыя пасажыры, якія прайшлі мытны кантроль.
Карэспандэнт: “Скажыце, калі ласка, ці запаўнялі вы дэклярацыю?”
Жанчына: “Не, я не запаўняла, бо не злоўжываю й мне ня трэба нічога пісаць”
Карэспандэнт: “А калі б вам давялося запаўняць ці папрасілі б вы блянк на беларускай мове?
Жанчына: “Вядома, папрасіла б і запоўніла бы.”
А вось яшчэ адна спадарыня з вялікімі валізкамі:
Спадарыня: “На рускай мове. Так, відаць прынята, бо сама дэклярацыя па-расейску й нам ніхто нічога не кажа, каб запаўняць па-беларуску”.
Карэспандэнт: “А вы бачылі, каб нехта запаўняў дэклярацыю па-беларуску?”
Спадарыня: “Не, ніколі”.
Карэспандэнт: “А самі запоўнілі , каб вам далі беларускамоўны блянк?”
Спадарыня: “Запоўніла б, бо добра ведаю беларускую мову”.
А зараз я заходжу на мытню й прашу дзяжурнага даць мне блянк дэклярацыі на беларускай мове. Яго гэта зусім не зьдзіўляе й ён працягвае мне блянк.
Мытнік: “Калі ласка”.
Карэспандэнт: “Значыцца, у вас ёсьць дэклярацыі па-беларуску?”
Мытнік: “Ёсьць і заўсёды былі. Калі чалавек патрабуе, то мы яму даём блянк на беларускай мове”.
Карэспандэнт: “І ці часта у вас патрабуюць беларускамоўныя дэклярацыі?”
Мытнік: “Вельмі рэдка”.
Для параўнаньня я гляджу дзьве дэклярацыі. Тая, якая надрукавана па-расейску – на тонкай шэрай паперы, зроблена друкарскім спосабам.
Беларускамоўная дэклярацыя – на белай паперы, большая фарматам – А4 і, відавочна, што зроблена на прынтары, паколькі на ёй адсутнічаюць дадзеныя друкарні, дзе яна была надрукавана. Адзінае, бачу што беларускамоўных блянкаў таксама шмат і ляжаць яны ў тым самым месцы дзе расейскамоўныя.
А мытнік дадае, што беларускамоўныя блянкі запаўняць зручней, паколькі там шырэйшыя радкі.
Гомель: Суд па справе Сяргея Сямёнава адкладзены, 4.10.2007 С.Сямёнаў: “Адбылася моўная дыскрымінацыя, а мяне яшчэ і пакаралі”, 26.09.2007 У.Пехцераў: Беларускамоўныя дэклярацыі цяпер маюць усе мытні, 24.09.2007 Ці атрымае беларуская мова апеку ад уладаў?, 20.09.2007 Колькі каштуе мытная дэклярацыя на беларускай мове?, 31.08.2007