Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік беларускай дзяржавы ухваліў праект пагадненьня для перамоваў паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі.

Намесьніку міністра замежных справаў Валерыю Варанецкаму даручана весьці далейшыя перамовы.

Амаль пяць гадоў таму ў Кіеве адкрыўся офіс Эўракамісіі, які першапачаткова ахопліваў сваёй дзейнасьцю Украіну, Малдову і Беларусь. Два гады таму ў Кішынэве пачаў працаваць самастойны офіс.

Яшчэ на пачатку 2005-га году Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай аб адкрыцьці самастойнага офісу ў Менску. Але толькі сёлета ў красавіку беларускія ўлады далі сыгнал Брусэлю, што яны гатовыя абмяркоўваць гэтае пытаньне.

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька камэнтуе:

“Намеры Аляксандра .Лукашэнкі зразумелыя -- ён хоча як мага даражэй прадаць Брусэлю адкрыцьцё офісу. Было б надзвычай цікава ведаць, што ён просіць узамен за гэта ад Брусэлю”.

• Сёлета Беларусь адкрые амбасаду ў Вэнэсуэле, 18.10.2007

• Адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі зацягваецца, 18.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG