Па сьведчаньні Сяргея Цімохава, дадзеная выстава – гэта ягоная творчая справаздача перад палачанамі. Мастак у свой час жыў і працаваў у Полацку і лічыць старажытную сталіцу Крывіі сваёй другой радзімай.
У карцінах, прадстаўленых на выставе, пераважаюць паганскія матывы. Сяргей Цімохаў лічыць паганскую культуру падмуркам сваёй творчасьці. Гэта бачна, напрыклад, з цыклю “Стоды і дрэвы”, створанага яшчэ ў Полацку, і ў сэрыі купальскіх ню, напісаных апошнім часам.
Пра тое, што Спадар Цімохаў – працаўнік нацыянальнага духу, казалі падчас адкрыцьця выставы сябры і калегі майстра – Уладзімер Басалыга, Аляксей Марачкін, Генадзь Мацур, Генадзь Драздоў, Алесь Шатэрнік. Калегі па мастацкім цэху адзначалі ня толькі патрыятычную пазыцыю творцы і ягоныя высілкі па адраджэньні пракаветнай крывіцкай культуры, але й цалкам арыгінальны калярыстычны стыль, які Аляксей Марачкін назваў “хоку ў мастацтве”.
У Беларусі імя Сяргея Цімохава вядомае толькі вузкаму колу адмыслоўцаў і аматараў мастацтва. Затое ў Нямеччыне, Польшчы й Сэрбіі яго творчасьць шырока вядомая і мае камэрцыйны посьпех.