Лукашэнка нагадаў, што на пачатку году была дамоўленасьць з кіраўніцтвам Расеі пра стабілізацыйны крэдыт, бо цэны на энэрганосьбіты вырасьлі болей як удвая.
Аднак “мінула дзевяць месяцаў, ніхто крэдытаў ня даў, і давялося шукаць сродкі, каб расплаціцца з манаполіямі, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Дзякуй заходнікам, Японіі і Кітаю, гэтыя дзяржавы нам далі крэдыты на сотні мільёнаў даляраў на вельмі выгадных умовах”.
Былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады публічна не паведамлялі пра ўзятыя ў заходніх, кітайскіх і японскіх банках крэдыты.
“Дачыненьні Лукашэнкі з Крамлём не наладжваюцца, яны па-ранейшаму такія ж нацягнутыя, як і былі раней.
А наконт таго, што Расея не выдзяляе крэдыту, то мне таксама не зусім зразумела. Я разумею, што яна гатовая даць толькі міждзяржаўны крэдыт.
Але ён нам быў бы патрэбны, калі б у нас быў дэфіцыт бюджэту. А ў нас прафіцыт бюджэту — гэта значыць, што даходы перавышаюць расходы. Таму які крэдыт патрэбны Лукашэнку, мне складана зразумець.
Калі крэдыт патрэбны для рэальнай эканомікі, няхай канкрэтныя заводы і фабрыкі просяць гэты крэдыт у банкаў той жа Расеі, Японіі й Кітаю.
Я бачу, што даўгі нашы вырасьлі згодна са статыстыкай Нацыянальнага банку. Доўг Беларусі вырас ледзь не да 10 мільярдаў даляраў. У 2005-м ён быў толькі 5 мільярдаў даляраў, ён вельмі хутка расьце.
Я лічу, што атрыманьне вялікіх вонкавых займаў (а яны на 80 працэнтаў кароткатэрміновыя, а значыць іх трэба аддаваць цягам году) — то гэтыя крэдыты ня вельмі выгадныя, яны могуць прывесьці ў банкаўскай сфэры да крызісу вяртаньня”.