30 верасьня перад богаслужэньнем у будынак на вуліцы Хімакова, 18 (ён належыць пастару і там зарэгістраваная абшчына “Жывое слова”) прыйшлі разам зь міліцыяй і невядомымі ў цывільным прадстаўнікі ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму й адміністрацыі Савецкага раёну Гомелю.
Наведнікі заявілі, што сходы й богаслужэньні ў памяшканьні незаконныя, а музыка перашкаджае суседзям.
Гаворыць пастар Падлобка:
“Мы і наша царква — законапаслухмяныя грамадзяне, і гатовыя выконваць усе законы. Але тыя чыноўнікі, якія стваралі законы, паставілі вернікаў у такую сытуацыю, што яны пры ўсім жаданьні ня маюць магчымасьці выконваць такія законы.
Бог нам даў права маліцца, Бог нам даў права спавядаць сваю веру! Калі рэгістрацыя царквы перашкаджае нам служыць Богу, прапаведаваць Эвангельле, маліцца, то, кажу, я магу здаць гэтую рэгістрацыю. Але мы з-за гэтага ня кінем маліцца, не перастанем быць царквою.
Царква не зарэгістраваная дзяржавай, яна зарэгістраваная Богам. Гэта Божая ўстанова. Дзяржава толькі фіксуе наяўнасьць царквы, але не дае права царкве функцыянаваць і служыць. Так павінна быць у свабодным грамадзтве”.
Пракурор Савецкага раёну Міхаіл Прус вынес пастару Падлобку афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчэньне парушэньня артыкулу 25 Закону “Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыях” і пункта 4 артыкулу 8 Жыльлёвага кодэксу. Гэта датычыць масавых малітваў і выкарыстаньня жылога памяшканьня бяз згоды выканаўчых і распарадчых органаў для богаслужбы.