Старшыня аргкамітэту ў падрыхтоўцы “Эўрапейскага маршу” Віктар Івашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што чыноўнікі Менгарвыканкаму адмовіліся агучыць сваё рашэньне. Яны паабяцалі прыслаць пісьмовыя адказы заяўнікам раніцай 10 кастрычніка.
Адказны за ідэалягічную працу чыноўнік Менгарвыканкаму Генадзь Курбека адмовіўся паведаміць журналістам, да якога рашэньня пра апазыцыйную акцыю прыйшлі гарадзкія ўлады.
Віктар Івашкевіч, нягледзячы на тое, што зьяўляецца старшынём аргкамітэту, вырашыў паведаміць пра вынікі перамоваў пасьля таго, як атрымае пісьмовы адказ зь Менгарвыканкаму і зьбяруцца ўсе заяўнікі акцыі.
Анатоль Лябедзька і Аляксандар Мілінкевіч знаходзяцца цяпер за мяжой і вернуцца толькі ўначы.
Гаворыць Віктар Івашкевіч:
“Менгарвыканкам свайго рашэньня агучваць сродкам масавай інфармацыі ня будзе, таму што ня хоча рэклямаваць апазыцыйнай акцыі. І адказ Менгарвыканкаму і наша кансалідаваная пазыцыя заяўнікаў, тых, якія да таго часу будуць на свабодзе, аб тым як будзе адбывацца “Эўрапейскі марш”, будуць агучаныя заўтра на сядзібе Партыі БНФ”.
Нагадаем, 8 кастрычніка заяўнікі “Эўрапейскага маршу” наведалі Менгарвыканкам. Ім паведамілі, што ўлады пастанавілі дазволіць акцыю, але не ад Кастрычніцкай плошчы, а ад будынку Акадэміі навук.
Заяўнікі не пагадзіліся на такі варыянт і прапанавалі новае месца збору побач з Кастрычніцкай плошчай — Купалаўскі сквэр.
Празь некалькі хвілінаў пасьля кансультацыяў міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў маршу — Яўгена Афнагеля. Хлопца адвезьлі ў суд і там арыштавалі на 10 сутак, абвінаваціўшы яго ў нецэнзурнай лаянцы.
“Арышт Яўгена Афнагеля фактычна адразу пасьля кансультацыяў у гарвыканкаме, у той жа час, пакуль астатнія заяўнікі не арыштаваныя, ёсьць працягам дэманстрацыі хаосу ў галовах людзей, якія пры ўладзе. Сытуацыя такая: дзейнічае ранейшы загад душыць, але новага ўзмоцненага загаду дакладна душыць — няма. У той жа час няма загаду не душыць. Гэта дэманстрацыя таго, што ўлады ў новай сытуацыі, якая склалася і ў палітычнай, і ў эканамічнай сфэры, ня маюць рашэньня, што ім рабіць”.
Віктар Івашкевіч паведаміў, што 10 кастрычніка а 12-й гадзіне падчас прэсавай канфэрэнцыі агучаць адказ гарадзкіх уладаў і рашэньне сяброў аргкамітэту ў правядзеньні “Эўрапейскага маршу”.
Адказ арганізатарам Эўрапейскага маршу Менгарвыканкам дасьць заўтра, 08.10.2007 Менгарвыканкам пакуль не прыняў рашэньня пра “Эўрапейскі марш”, 08.10.2007 А.Саньнікаў: “У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу”, 08.10.2007