У адрозьненьне ад пасяджэньняў, на якіх абмяркоўваліся правы чалавека, крытэрыі свабоды ў яе распаўсюдзе ў розных культурах,– гэтая была ўрачыстая. Ціха граў аркестар, я заўважыла, што некаторыя ўдзельнікі форуму пасьпелі памяняць дзелавы строй на вячэрні. Там ужо падавалі шампанскае.
Прыехаў Вацлаў Гавэл, і калі заснавальнік прэміі Марк Эленбоген папрасіў ужо, зразумела, стомленага за дзень Гавэла сказаць колькі словаў аб Мілінкевічу, былы чэскі прэзыдэнт, заснавальнік Форуму 2000 адказаў коратка “Я ня ведаю, хто стане наступным прэзыдэнтам Чэхіі, але беларускім – Мілінкевіч”.
Пасьля Марк Эленбоген расказаў прысутным этапы біяграфіі Мілінкевіча і Паўла Севярынца. Пра апошняга шмат гаварыў і Мілінкевіч. Зрэшты, на шчыце пра ляўрэатаў былі два імені.
У сваім выступе Мілінкевіч сказаў, што гэта прэмія ўсёй беларускай дэмакратыі, за якую так мужна змагаецца Севярынец. І ўсім людзям, якія адчуваюць сябе эўрапейцамі ў сапраўды эўрапейскай краіне. Ну і прыгадаў слынных людзей Беларусі. У прыватнасьці, Дастаеўскага, Шастаковіча, Адама Міцкевіча, а я заўважыла, як заўсьміхаўся на трыбуне Адам Міхнік. Пасьля ў інтэрвію Свабодзе Міхнік вельмі высока ацаніў асобу Мілінкевіча, сказаўшы, што гэта сапраўды эўрапейскі палітык.
Уручаная сёньня прэмія была заснаваная ў 2000 годзе Маркам Эленбогенам у гонар маці, Гано, якая вырасла ў пасьляваеннай Нямеччыне і ўсё жыцьцё аддала справе яднаньня людзей. Дарэчы, у 2003 годзе ляўрэатам стаў Вацлаў Гавэл і ён перадаў сваю прэмію рэдактару “Нашай Нівы” Андрэю Дыньку. Такая традыцыя – перадаваць іншым. Таксама сярод ляўрэатаў прэміі былі Мадлен Олбрайт, Мілаш Форман, Лорд Робэртсан.
Нагадаю, што сёньня Мілінкевіч сустрэўся з былой Дзяржсакратар ЗША Олбрайт, а яна ў сваім асноўным выступе сказала, што ЗША будуць падтрымліваць лідэраў, якія могуць гарантаваць дэмакратыю ў Беларусі. І сярод іх назвала Мілінкевіча.
Учора ў інтэрвію чэскай тэлевізіі Мадлен Олбрайт сказала, што на наступных выбарах будзе падтрымліваць Хілары Клінтан.