Карэспандэнтка: “Ці ведаеце вы пра “Эўрапейскі марш”? Ці плянуеце ўзяць у ім удзел?”
Спадарыня: “Была ў паштовай скрыні газэта. Але я не зьбіраюся ісьці, бо нічога ня зьменіцца”.
Юнак: “Чулі. 14 кастрычніка, здаецца, а 14-й гадзіне. Ня ведаю, ці пайду, бо рознагалосьсі ў грамадзтве — ня ведаеш, за кім ісьці. Як заўсёды”.
Юначка: “Канечне, чулі. Налепкі па ўсім горадзе, цяжка не заўважыць. Я пайду, бо дэмакратыя — тое, чаго не хапае нашай краіне. Можа, гэта нешта зьменіць”.
Спадар: “Не хаджу на такія акцыі. Мо, яны і патрэбныя, але я пра іх нічога ня ведаю і не цікаўлюся”.
Спадарыня: “Васямнаццатага чысла будзе “Эўрапейскі марш”. Пайду са сваёй свацьцяй. Бо хочам лепшага жыцьця”.
Юнак: “Чуў, але я на яго не пайду. Не маё гэта. Але ведаю, у мяне хлопцы ёсьць, якія на ўсе такія маршы ходзяць”.
Юнак: “Крыху чуў, але не пайду. Часу няма”.
Юначка: “Я ня чула і ня ведаю, дзеля чаго ён. Але калі мяне гэта зацікавіць, то, можа, і пайду”.
Спадар: “Чуў, канечне. Пакуль думаю. Можа, нават і пайду. Бо павінны ж быць нейкія зьмены ў грамадзтве”.
Юначка: “Ведаю пра “Эўрапейскі марш”, але на яго не пайду. Я студэнтка, паеду да бацькоў. Я за такі марш, але ён ня мае ніякіх шанцаў. Ізноў яго задушаць, як і 25 сакавіка задушылі, так і гэтым разам задушаць”.
Юнак: “Чулі, але крыху ня згодныя зь некаторымі думкамі апазыцыі. Некаторыя кажуць, што ня трэба прагінацца пад Расею, але прыходзіцца прагінацца пад Эўразьвяз. Я з гэтым ня згодны прынцыпова. А другое — вызначылі месца збору на Кастрычніцкай плошчы. Ізноў усё зачыняць, ніхто нікуды ня пройдзе. Трэба было зьбірацца каля Акадэміі навук і ісьці”.
Карэспандэнтка: “А самі пойдзеце?”
Юнак: “Так, пайду. Бо туды пойдуць мае сябры, а я іх не магу пакінуць. Калі яны пойдуць туды адны, то іх там пазабіваюць”.