Ул.Арлоў: "Героямі кнігі сталі як вядомыя асобы, чые імёны ўжо трапілі ў энцыкляпэдыі, так і тыя, хто быў вядомы хіба ў вузкім коле сваіх родных, сяброў, аднадумцаў. Але гэтыя людзі – з аднае кагорты. Гэта тыя, хто чакаў свабоды, змагаўся за яе, пакутваў і вельмі часта гінуў".
У кнігу "Імёны Свабоды" ўвайшлі нарысы і пра ўраджэнцаў Віцебшчыны. Гісторыі лёсаў сусьветна вядомага мастака Язэпа Драздовіча, славутага пісьменьніка Васіля Быкава, віцебскага паэта Анатоля Канапельку, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Уладзімера Плешчанку прагучалі падчас сёньняшняе прэзентацыі.
Паасобнікі з подпісамі аўтара атрымалі сваякі герояў кнігі.
Натальля Плешчанка, дачка вядомага віцебскага апазыцыянэра
Некалькі кніг былі перададзеныя ў Беларускі акадэмічны тэатар імя Якуба Коласа. Некалькі актораў-"коласаўцаў" і рэжысэр Валеры Масьлюк таксама сталіся героямі кнігі Ўладзімера Арлова.
Загадчыца літаратурнай часткі тэатру Сьвятлана Дашкевіч
На прэзэнтацыю кнігі прыйшлі некалькі дзесяткаў жыхароў Віцебску. У невялікім офісе давялося ставіць дадатковыя крэслы і лаўкі, ды й тое ўсе ахвотныя разьмясьціцца не змаглі – камусьці давялося слухаць ды глядзець з калідора. Але цягам 2-х гадзін, колькі доўжылася сустрэча, ніхто не сыходзіў.
Гледачы. Зьлева ў першым шэрагу – спадарыня Сьвятлана, удава паэта Анатоля Канапелькі – аднаго з герояў кнігі "Імёны Свабоды"
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда выказаў Уладзімеру Арлову падзяку ад легендарнага Мірона. Ён сказаў: "З крыніц, вартых даверу, мне вядома, што Мірон захапляецца Вашай творчасьцю. Гэтая кніга будзе гістарычным падмуркам для наступных акцый".
Па сканчэньні сустрэчы ахвотныя маглі атрымаць аўтографы Ўладзімера Арлова. Прычым кніга "Імёны Свабоды" ўжо стала ў Віцебску бібліяграфічнай рэдкасьцю – шмат хто з прысутных выказаў пажаданьне, каб быў выдадзены дадатковы наклад.
Пісьменьнік зычыць сваім чытачам шчасьця, удачы, а перадусім – Свабоды
Імёны Свабоды – Ваш выбар
Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?
Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.
Пішыце на адрас:
Менск 220005 паштовая скрынка 111
Электронная пошта:
svaboda@rferl.org
Інфармацыю пра нашыя іншыя выданьні вы можаце знайсьці ў разьдзеле “Бібліятэка Свабоды” (банэр у правай калёнцы галоўнай старонкі сайту svaboda.org).
80 кілямэтраў на ровары — на прэзэнтацыю “Імёнаў Свабоды” 5.10.2007 “Імёны Свабоды” – новыя прэзэнтацыі , 29.09.2007
Уладзімер Арлоў на онлайн-канфэрэнцыі: “Улада хоча, каб беларуская гісторыя пачыналася калі не ад 1994 году, дык прынамсі з апошняй вайны”, 25.09.2007
Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” адбылася ў Магілёве, 23.09.2007
Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”, 21.09.2007
Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 3, 21.09.2007
Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 2, 21.09.2007
Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж., 21.09.2007
У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды", 21.09.2007
Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007
П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007
Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007
Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007
Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007
Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007
А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007
”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007
В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007
“Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007
“Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007
В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007
М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007
“Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007
Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007
Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды”
, 17.09.2007