Цяпер літоўскі бок чакае прапановаў ад Беларусі ў пытаньнях транзыту нафты праз порт у Клайпедзе. Пра гэта заявіў міністар гаспадаркі Вітас Навіцкас. У выпадку рэалізацыі такога праекту ў Беларусь праз Клайпеду зможа прыходзіць да 6 мільёнаў тонаў нафты.
Дэпутат Сэйму Літвы Вацлаў Станкевіч прадстаўляе ў парлямэнце менавіта Клайпеду. Ён кажа, што тры тыдні таму амбасадар Беларусі Ўладзімер Дражын прыяжджаў у порт, каб вывучыць сытуацыю на месцы.
Гаворка ідзе пра набыцьцё акцыяў адной зь літоўскіх стывідорных кампаніяў, што займаюцца пагрузкай ды разгрузкай транспартных караблёў, тлумачыць спадар Станкевіч:
“Стывідорныя кампаніі ў нас прыватныя. Яны не належаць дзяржаве. Гэта і грузчыкі, і сучасная тэхніка, тэрміналы, склады, канвэеры, краны...”
Міхаіл Марыніч, які працаваў амбасадарам Беларусі ў Латвіі, згадвае: пра падобнае жаданьне ён ня раз чуў ад высокіх беларускіх чыноўнікаў і ў порце Вэнтспілс, і ў Рызе.
Таму Марыніч называе заявы Сяргея Сідорскага ў Вільні папулісцкімі:
“Гэта заява моманту. Вось нехта пабываў у замежнай краіне, штосьці паабяцаў. І на гэтым ужо робіцца палітыка. Гэтыя ж заявы гучаць штогод: то ў Рызе, то ў Вільні, то ў Вэнтспілсе, то ў Клайпедзе. Гэтыя парты ня роўнай вартасьці: у аднаго свае перавагі, у другога — свае. Таму трэба зыходзіць, найперш, зь дзьвюх рэчаў: на якія патрэбы і колькі гэта каштуе”.
Сяргей Сідорскі ў Вільні таксама сказаў, што ён дамовіўся зь літоўскім прэм’ерам Гедымінасам Кіркіласам пра тое, што Літва гатовая інвэставаць у беларускую эканоміку 1 мільярд даляраў. Сустрэча паміж прэм’ерамі, як цьвердзяць у Вільні, была неафіцыйнай.
Вацлаў Станкевіч тлумачыць, што ўкладаць грошы зьбіраюцца пераважна бізнэсоўцы:
“Літва — рынкавая краіна. І таму гэта інвэстыцыі ня толькі з боку нашага ўраду ці дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта пераважна інвэстыцыі прадпрымальнікаў, якія зацікаўленыя ў суседняй краіне, вядомай для нас”.
Карэспандэнт: “А як жа з рызыкай?”
“Так, рызыка ёсьць. Але ж з другога боку, літоўцы ўжо маюць досьвед, як супрацоўнічаць зь Беларусьсю. Дый прадпрымальнікі такія людзі, якія рызыкуюць. Ня будзеш рызыкаваць, ня будзеш піць шампанскае”.
С.Сідорскі: у Беларусі ў многім складваюцца няпростыя стасункі з Эўразьвязам, 23.09.2007