Тэма "Начных досьледаў" – беларускія тэлевізійныя лятарэі. Ці праўда, што яны выклікаюць залежнасьць у гледачоў і гульцоў? На гэтую тэму выкажуцца прадаўцы лятарэяў і псыхолягі. А жыхары Менску скажуць, ці вераць яны ў сумленнасьць такіх лятарэяў.
Апрача таго – рэпартажы з аўтапрабегу прыхільнікаў партыі "Адзіная Расея" ў Менску і са здымкаў фільму паводле п''есы Янкі Купалы "Тутэйшыя", якія вядзе рэжысэр Валер Мазынскі на Беласточчыне. А яшчэ нашыя карэспандэнты паведамяць, што сёньня адбывалася на менскім паэтычным фэсьце "Парадак слоў" і як вядомы дыджэй Лаўр перапрацаваў беларускія песьні.
У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповяд пра творчасьць гурту “Тарпач", а ў "Начной чытанцы" ў аўтарскім выкананьні прагучыць працяг гумарыстычнага апавяданьня Ігара Сідарука "Скула".
Пасьля 23-й гадзіны: агляд лістоў на Свабоду, "Падарожжа Свабоды" ў вёску Параф''янава Докшыцкага раёну, у фокусе дыскусіі "Экспэртызы Свабоды" – рознагалосьсі сярод лідэраў прадпрымальніцкага руху пасьля ўчарашняга страйку, а таксама расповяд пра Бараўлянскую вёску-дзіцячы дом сямейнага тыпу і перадача да гадавіны забойства расейскай журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.