Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу стваральнікаў Руху "За Свабоду"


Уладзімер Глод, Менск Судзьдзя Валеры Самалюк пакінуў бяз зьменаў рашэньне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць Рух "За Свабоду".

Судзьдзя патлумачыў гэта тым, што стваральнікі Руху дапусьцілі некалькі парушэньняў заканадаўства, Мін''юст заўважыў парушэньні і, на думку Вярхоўнага суду, меў падставы адмовіць у рэгістрацыі.

Адзін са стваральнікаў Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец заявіў "Свабодзе": "Сёньняшні вэрдыкт яшчэ раз паказаў, што ў Беларусі не існуе незалежнай судовай сыстэмы. Судзьдзі па-ранейшаму прызначаюцца кіраўніком дзяржавы, таму немагчыма чакаць, што яны будуць аб''ектыўнымі сваіх рашэньнях"

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры

• Апоўдні Вярхоўны суд абвесьціць вэрдыкт адносна Руху “За Свабоду”, 20.09.2007 • Вярхоўны суд разглядае скаргу заснавальнікаў Руху “За Свабоду”, 19.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG