Сёлета самы вялікі конкурс быў у БДУ на спэцыяльнасьць “псыхалёгія” – 13 чалавек на месца, на міжнародныя адносіны – больш за 11 чалавек. На міжнародныя адносіны на бюджэт набралі 138 чалавек, на платнае аддзяленьне – 415. На гуманітарны факультэт, дзе спэцыялізацыі -- папулярныя зараз псыхалёгія, дызайн – на бюджэт набралі 50 чалавек, на платнае аддзяленьне – 404. Сёлета колькасьць бюджэтных месцаў скарацілася на 700, хаця ў Законе аб адукацыі чорным па беламу напісана: “забараняецца зьмяншаць колькасьць бюджэтных месцаў за кошт павелічэньня платных месцаў”.
Вышэйшая адукацыя паступова становіцца платнай
Прычым, кошты кожны год павялічваюцца. Летась навучаньне на прэстыжных спэцыяльнасьцях у БДУ (правазнаўства, мэнэджмэнт, міжнародныя адносіны, дызайн, мытная справа) каштавала 3 мільёны 225 тысяч рублёў (прыкладна паўтары тысячы даляраў), сёлета -- ужо даражэй, кажа начальнік Упраўленьня вучэбнай і навукова-мэтадычнай працы БДУ Людміла Хухлындзіна:
“Кошты павялічваюцца ў межах інфляцыі. Плюс паўтара адсоткі інфляцыя – у гэтых межах мяняецца ўсё. І па першым курсе невялікае павелічэньне – на 45 – 50 тысяч”.
Чаму навучаньне на юрфаку, міжнародным факультэце амаль у два разы вышэй за фізычны ці хімічны факультэт, дзе, здавалася б, сучаснае дарагое абсталяваньне? Тлумачыць Людміла Хухлындзіна:
“Кошт навучаньня вызначаецца ня толькі коштам абсталяваньня, але і попытам і запатрабаванасьцю. На міжнародным факультэце, да прыкладу, выдаткі вельмі высокія, таму што там шмат замежных моваў, група павінна быць 10-11 чалавек”.
Карэспандэнтка: “А юрыдычны факультэт чаму такі дарагі?”
Хухлындзіна: “Тое самае. Попыт нараджае прапанову”.
Кошты ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце засакрэчаныя
Колькі каштуе навучаньне ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, ад галоўнай бухгальтаркі ўстановы даведацца было вельмі складана:
“Мы такія зьвесткі прадстаўляем толькі тым, хто вучыцца. Навошта я буду абнародваць такую інфармацыю? Тыя, хто навучаюцца – тыя ведаюць, ім даюць падпісаць дадатковае пагадненьне. А так, на ўсю рэспубліку расказваць пра кошты...”
Зь іншых дасьведчаных крыніц мы даведаліся, што за дзённае навучаньне o сэмэстар сёлета студэнтам давядзецца плаціць 2 мільёны 846 тысяч (1400 даляраў), слухачам 2 мільёны 316 тысяч (1100 даляраў), гэта прыкладна на 100 даляраў даражэй, чым летась.
У лідэрах па коштах Менскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт: на лячэбным факультэце дзённае навучаньне абыдзецца ў 2 тысячы даляраў, на стаматалягічным – у 2,5 тысячы даляраў. Прычым, на платную форму навучаньня набіраюць ў 2,5 – 3 разы больш, чым на бясплатную.
У недзяржаўных ВНУ вучыцца таньней
Што да коштаў у недзяржаўных ВНУ, яны крыху ніжэйшыя, чым у дзяржаўных. Кажа бухгальтарка Беларускага інстытуту правазнаўства:
“Правазнаўства – 2 мільёны 428 тысяч рублёў у год, міжнароднае права – 2 мільёны 838 тысяч, бухгальтарскі ўлік – 2 мільёны 214 тысяч”.
Для параўнаньня: у БДУ навучаньне на юрфаку каштуе на 1 мільён больш.
У Інстытуце сучасных ведаў навучаньне каштуе прыкладна 700 даляраў у год, сёлета плата вырасла нязначна, даляраў на 15 – 20. У Інстытуце кіраваньня і прадпрымальніцтва паведамілі наступнае:
“Пакуль 800, але ня выключана, што будзе 1 тысяча ўмоўных адзінак – дзённая форма навучаньня, завочная – 500, але будзе 550. З кастрычніка падвысіцца кошт. Ва ўсіх ВНУ вышэй кошты, чым у нас. Таму навошта працаваць сабе на страту? Зараз нашы фінансісты, эканамісты лічаць, каб не “зашкальвала”.
І толькі ў Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва сказалі:
“750 даляраў у год дзённае навучаньне і 460 даляраў – завочнае. Кошты не памяняліся”.
Дэпутат У. Здановіч: “Калі ёсьць грошы і жаданьне – вучыся на здароўе”
З кожным годам колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ няўмольна памяншаецца за кошт платных. Цэны на адукацыю ў дзяржаўных ВНУ растуць значна істотней за недзяржаўныя. Між тым, артыкулам 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаванае права кожнага грамадзяніна на даступнасьць і бясплатнасьць адукацыі.
Гутару са старшынём камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Здановічам:
Карэспандэнтка: “Прапорцыя, суадносіны бюджэтных месцаў да платных – яна павінна захоўвацца?”
Здановіч: “Вось гэта нідзе ў законе не прапісана. Я над гэтым вельмі часта задумваюся: ці патрэбная нам такая колькасьць студэнтаў платнай формы навучаньня? Іх колькасьць павялічваецца. Сказаць, да прыкладу, што няхай будзе 50 на 50, і замацаваць гэта заканадаўча – гэта таксама будзе дрэнна, бо мы звузім правы нашай моладзі на доступ да навучаньня. Бо калі ёсьць грошы, ёсьць жаданьне вучыцца – вучыся на здароўе”.

У Чэхіі ёсьць прыватная вышэйшая адукацыя, але прыватныя ВНУ зьявіліся там нядаўна – у 2000 годзе. Дзяржаўных вышэйшых навучальных установаў толькі дзьве – гэта Паліцэйская Акадэмія і Ўнівэрсытэт абароны, якія рыхтуюць спэцыялістаў адпаведна для паліцыі і войска.
А галоўная частка вышэйшай адукацыі – гэта так званыя грамадзкія ўнівэрсытэты і каледжы. Да прыкладу, найстарэйшы ў Цэнтральнай Эўропе Карлаў Унівэрсытэт у Празе, які існуе зь сярэдзіны 14-га стагодзьдзя, гэта якраз грамадзкі ўнівэрсытэт. Сыстэма кіраваньня там незалежная ад дзяржавы, але ўсе грамадзкія ВНУ атрымоўваюць грошы зь дзяржаўнага бюджэту. Адпаведна за навучаньне ў гэтых установах студэнты ня плацяць.
Плаціць студэнтам трэба за навучальныя дапаможнікі, пражываньне і, натуральна, харчаваньне. Хоць тут таксама існуюць студэнцкія інтэрнаты, дзе жыць будзе таньней, чым здымаць жытло, а таксама шмат у якіх каледжах ёсьць сталоўкі, дзе можна харчавацца са зьніжкамі.
Калі замежнік можа навучацца на чэскай мове, дык адукацыя ў грамадзкіх ВНУ таксама бясплатная, як для грамадзян Чэхіі, розьніцы няма. А вось навучацца на замежнай мове ў Чэхіі даволі дорага – да прыкладу ў Масарыкавым унівэрсытэце ў Брне гэта будзе каштаваць тры з паловай тысячы даляраў на год, а ў тым самым Карлавым унівэрсытэце ажно 10 тысяч даляраў на год.
Пры некаторых ВНУ ў Чэхіі ёсьць адмысловыя курсы дзе замежнікі навучаюцца чэскай мовы, каб пасьля мець магчымасьць бясплатнай вышэйшай адукацыі.