Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закончылася судовае сьледзтва на працэсе "Маладога фронту" супраць Менгрвыканкаму


Алег Грузьдзіловіч, Менск Закончылася судовае сьледзтва на працэсе ў Менскім гарадзкім судзе, дзе сёньня разглядаецца пазоў актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму ў зьвязку зь яго адмовай зарэгістраваць арганізацыю.

На паседжаньні выступілі прадстаўнікі бакоў. Прадстаўніца "Маладога фронту" Наста Лойка заявіла суду пра нязгоду з рашэньнем упраўленьня юстыцыі, бо, зь ейнага гледжаньня, статут "Маладога фронту" цалкам адпавядае закону. Прадстаўніца ўпраўленьня юстыцыі Натальля Янушкевіч пералічыла падставы, паводле якіх было адмоўлена ў рэгістрацыі. Сярод іх -- удзел актывістаў будучай арганізацыі ў несанкцыянаваных акцыях.

Судзьдзя Зоя Салаўёва абвясьціла перапынак .

Маладафронтаўцы не выключаюць, што ўжо сёньня суд можа прыняць рашэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG