Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валожын: моладзь не пакідае разбуранага летніку


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ўдзень валожынскія міліцыянты разбурылі намётавы летнік дэмакратычнай моладзі на беразе ракі Іслач, які ладзілі сябры незарэгістраванага Задзіночаньня беларускіх студэнтаў. Некаторыя з удзельнікаў акцыі вырашылі застацца на месцы разбуранага летніку.

Увечары я зьвязаўся з адным з арганізатараў летніку Віталём Каратышом. Ён патлумачыў рашэньне некалькіх сваіх паплечнікаў не пакідаць разбуранага міліцыянтамі летніку:

“Мы вырашылі прынцыпова трымацца. Тут ужо прынцып. Нас лічаць за быдла. Нам дэманструюць, што мы ня можам адпачываць там, дзе іншым дазволена. Мы вырашылі такім чынам хоць маленькую, але прынцыповую пазыцыю абараніць”.

Віталь Каратыш паведаміў, што летнік на Іслачы быў арганізаваны на пачатку тыдня. Студэнты паставілі шэсьць намётаў. Месца для вогнішча выкарысталі ранейшае. Сёньня, аднак, на месца летніку заявіліся з прэтэнзіямі міліцыянты, супрацоўнікі КДБ, узброеныя інспэктары па ахове жывёлін і расьлін.

“Прыехалі і заявілі: “Вы – быдла. Вам тут ня месца. Так што вон адсюль!” У нас зьнялі адбіткі пальцаў, перапісалі памеры абутку, колер вачэй, рост”, – расказаў Віталь Каратыш.

Паводле майго суразмоўцы, у Беларусі на сёньняшні дзень арганізаваны многія летнікі для патрыятычнай моладзі. Віталь Каратыш параўноўвае іх дзейнасьць і тлумачыць прычыны сёньняшняга канфлікту:

“Сытуацыя ў кожным рэгіёне свая. Я нядаўна прыехаў зь летніку пад Пінскам. Там міліцыянты такога нахабства не праяўлялі. Тут я зразумеў, што ў Валожыне яшчэ не сутыкаліся з тым, каб міліцыянтам аддавалі загад парушаць закон, проста людзей нейкім чынам перасьледаваць. Загадчык РУУС вырашыў, што яму цяпер усё дазволена”.

Прозьвішча начальніка Валожынскага РУУС – Ігар Шакун. Нам не ўдалося зьвязацца зь ім. Дзяжурны ў міліцэйскай управе паведаміў, што начальнік выехаў на заданьне.

• Валожын: міліцыя ліквідавала намётавы лягер студэнцкай моладзі, 03.02.2007 • Валожын: чатыры актывісты моладзевага руху затрыманыя міліцыяй, 03.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG