На думку аналітыкаў, перамога партыі турэцкага прэм’ер-міністра Рэджэпа Эрдагана паказала, што электарат задаволены эканамічнай палітыкай кабінэту і яго праэўрапейскай арыентацыяй. У сваёй прамове пасьля абвяшчэньня першых вынікаў галасаваньня, Эрдаган сказаў, што турэцкая дэмакратыя прайшла важны тэст і што яго ўрад будзе працягваць рэформы і перамовы аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз.
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця зьяўляецца пераемніцай забароненай у Турэччыне Ісламісцкай партыі. І таму ў краіне і сьвеце растуць апасеньні з нагоды магчымай ісламізацыі сьвецкай турэцкай дзяржавы. Турэцкі аналітык Мурат Акгун такога разьвіцьця падзеяў не чакае:
“Цяпер ясна, што яны маюць падтрымку большасьці турэцкага грамадзтва і будуць адчуваць сябе больш упэўнена пры любых зьменах, але я не чакаю – прынамсі ў бліжэйшай будучыні – драматычных, радыкальных пераменаў у іх палітыцы”.
Палітычны крызіс пачаўся ў Турэччыне пасьля таго, як канстытуцыйны суд прызнаў несапраўднымі вынікі галасаваньня на пасаду прэзыдэнта. Кіруючая партыя вылучала на гэтую пасаду міністра замежных справаў Абдулу Гюля. Апазыцыя і армія тады фактычна заблякавалі выбары.
На думку аналітыкаў, цяпер турэцкія вайскоўцы знаходзяцца ў складаным становішчы. Армія яшчэ ня выказала свайго стаўленьня да вынікаў галасаваньня, але яна павінна лічыцца з посьпехам Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.