Знаткевіч: “Руся, альбом "Дні" выйшаў у сьвет ўжо некалькі гадоў таму, ад таго часу ў вас выйшаў толькі сынгал "Заенька". Калі можна чакаць новага альбому?”
Руся: “Цяпер мы працуем над новым альбомам. Нам часам таксама сорамна за тое, што мы так марудзім, але, на жаль, рабіць гэта крышку хутчэй не атрымліваецца. Таму ўсё гэта патрабуе шмат часу. Зараз я ад''яжджаю ў Англію на месяц, а калі вярнуся ў Менск, то мы адразу ж пачнем запіс альбому. Спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца на гэты раз”.
Знаткевіч: “А калі не сакрэт, у Англію едзеце па музычных справах?”
Руся: “Не, я працую валянтэрам у дабрачынных праграмах. Працую зь сіротамі з Салігорску і буду там зь імі цэлы месяц. Мы возім іх у Англію, паказваем ім там розныя штукі цікавыя, як увогуле можна жыць, як людзі могуць ставіцца адзін да аднаго, якія бываюць чалавечыя зносіны, і нехта нешта разумее і будуе сваё жыцьцё крышку па-іншаму”.
“Ніякіх беларускамоўных гуртоў”. І ўвогуле, зараз працаваць няма дзе”
Знаткевіч: “Шмат якія вядомыя беларускія гурты практычна ня могуць даваць канцэртаў у Менску – у вас ёсьць гэтая праблема?”
Руся: “У нас ёсьць такая праблема – аднойчы мы атрымалі запрашэньне паўдзельнічаць у так званай карпаратыўнай вечарыне ў клюбе “Рэактар”, але пасьля таго, як клюб “Рэактар” дазнаўся пра тое, што арганізатары вечарыны хацелі б запрасіць гурт “Індыга”, яны адразу сказалі: “Не, не, нават карпаратыўкі вашай тут ня будзе, ніякіх беларускамоўных гуртоў”. І ўвогуле, зараз працаваць няма дзе, толькі што засталіся клюб “Графіці” і клюб “Арэна”.
Я часам вельмі многа думаю пра тое, якая матывацыя ёсьць у маладых, пачынаючых гуртоў, якія толькі пачалі сьпяваць на беларускай мове, і мне падаецца, што адзінае, што яны маюць – адзін раз на год фэстываль “Басовішча”. Я лічу, што гэта зусім няшмат, і страшна за тое, што ў рэшце рэшт будзе вельмі мала беларускамоўных гуртоў”.
Знаткевіч: “А праблема ў “Рэактары” была з тым, што вы беларускамоўны гурт, ці нейкія былі праблемы, што вы там у нейкіх чорных сьпісах?”
Руся: “Не, пра чорныя сьпісы ніхто не казаў, дастаткова таго, што гэта рок-гурт, і што гэта беларускамоўны гурт. У нас не атрымалася папрацаваць у гэтым клюбе, але вельмі шкада, таму што я вельмі люблю гэты клюб, гэта адна з маіх самых улюбёных пляцовак у Менску”.
“У нас няма ніякіх такіх забабонаў кшталту “зорка” і “слухач”
Знаткевіч: “Два гады таму Вы атрымалі на конкурсе “Рок-каранацыя” прыз, як рок-князёўна – для Вас гэта нешта значыла, нешта зьмяніла ў жыцьці?”
Руся: “Канечне, зьмяніла, але гэта больш значыла для мяне, чым зьмяніла, бо прыкладна ад 16-17 год я заўсёды марыла заснаваць рок-гурт, стаць як Кася Камоцкая, як Вераніка Круглова – рок-князёўнай. Я заўсёды купляла газэты ў шапіках і з захапленьнем чытала пра тое, як адбываецца “Рок-каранацыя”, заўсёды мне хацелася прыехаць у Менск і зрабіць нешта падобнае. Для мяне гэта была вельмі важная ўзнагарода, бо заўсёды прыемна на сэрцы, на душы ад таго, што мары ўсё-ткі зьдзяйсьняюцца, таму можна жыць”.
Знаткевіч: “А Вас на вуліцах цяпер пазнаюць?”
Руся: “Так, але сталася так, што тыя людзі, якія ходзяць на канцэрты гурту "Індыга", рана ці позна становяцца нашымі сябрамі, і амаль ніколі не бывае такога: "О, я бачыў жывую Русю, ці можна ваш аўтограф?" Не, у нас вельмі сталая, вельмі мудрая публіка, гэта адукаваныя людзі, і няма ніякіх такіх забабонаў кшталту “зорка” і “слухач, прыхільнік зоркі” – мы наўпрост маем стасункі і камунікуем, як звычайныя людзі”.
Апытаньне на вуліцах Менску -- якія асацыяцыі ў Вас узьнікаюць са словам “князёўна”?
Знаткевіч: “А якія асацыяцыі ў Вас выклікае слова “князёўна”?”
Руся: “Для мяне князёўна – гэта вельмі ўпэўненая ў сабе жанчына, ганарлівая жанчына. Такім эталёнам ганарлівасьці і ўпэўненасьці была для мяне і зьяўляецца сёньня Кася Камоцкая. Гэта чалавек, якога лёс штурхае туды-сюды, але яна моцная і ніколі не здаецца. Гэта вельмі выдатна. Я лічу, што сучасныя жанчыны губляюць гэтую рысу характару”.
Знаткевіч: “Вы сама сябе лічыце ганарлівай і ўпэўненай?”
Руся: “Гонар штука добрая. Вельмі часта жанчыны адчуваюць сябе як тавар на шлюбным рынку. Таму ганарлівасьці ў іх ня вельмі шмат. Я лічу сябе ганарлівай, бо я цярпець не магу хамства і заўсёды з гэтым змагаюся ўсё жыцьцё, а па-другое – я ўпэўненая ў сабе. Калі б у мяне не было ўпэўненасьці, ніякіх амбіцый, я б увогуле не магла творчасьцю займацца”.
Знаткевіч: “Наколькі магчыма ў Беларусі зарабляць музыкай?”
Руся: “Гэта не дазваляе зарабляць ніякіх грошай, але гэта дазваляе адчуваць смак жыцьця. Таму што калі акрамя працы, сям''і – ніякіх стасункаў зь людзьмі, калі больш няма куды сябе дзець, то творчасьць – гэта і ёсьць той самы выхад. Мне падаецца, што ўсе людзі, якія займаюцца тым ці іншым відам творчасьці – яны вельмі-вельмі шчасьлівыя. І пытаньне грашовае мяне зусім не клапоціць, я гатовая ўкладаць свае ўласныя грошы ў творчасьць, абы нешта там атрымоўвалася, абы людзі хадзілі на канцэрты. Хацелася б, каб адзін, два, тры, ня важна колькі людзей адшуквалі ў маёй творчасьці адказы на свае самыя галоўныя пытаньні”.
“Настае такі момант, калі ты павінен абраць: альбо ты па гэты, альбо па другі бок барыкадаў”
Знаткевіч: “Ці прасочваецца нейкім чынам палітыка ў тэксты гурту “Індыга” і ўвогуле ў вашу творчасьць?”
Руся: “Не магу сказаць, што мы гурт прынцыпова апалітычны, але зараз беларускія музыкі апынуліся ў такім становішчы, калі немагчыма быць па-за межамі палітыкі. Настае такі момант, калі ты павінен абраць: альбо ты па гэты, альбо па другі бок барыкадаў. У нас няма ніякіх адкрытых заклікаў у тэкстах, але палітыка прасочваецца на ўзроўні мэтафары, сымбаляў нейкіх, апісаньняў... Напрыклад, калі мы сьпяваем "усім марам спраўдзіцца наканавана", то людзі складваюць пальцы літарай V, пачынаюць скандаваць "Жыве Беларусь" і г.д. У нас няма такой мэты, сьпяваць палітычныя тэксты, але палітыка настолькі нахабна сама залазіць у нашую творчасьць, што адмовіцца ад яе ўвогуле – немагчыма”.
Знаткевіч: “Вы вядзеце свой блог у Інтэрнэце – наколькі гэта важная частка Вашага жыцьця?”
Руся: “Гэта ня столькі важная, колькі карысная частка жыцьця. Я веру ў такі псыхатэрапэўтычны эфэкт блогаў. Калі нешта здараецца і атрымоўваецца гэта выказаць, то гэта стаецца тэкстам і больш цябе не непакоіць. А па-другое, жывы журнал, блогі – гэта вельмі добрая штука для віртуальнага эксгібіцыянізму і рэклямы. Гэта вельмі дапамагае мне шукаць кантакты для гурта "Індыга", ладзіць канцэрты, знаходзіць тых людзей, якія таксама займаюцца музычнай творчасьцю, аднадумцаў”.
Знаткевіч: “Ну, з рэклямай усё зразумела, а “віртуальны эксгібіцыянізм” – гэта для задавальненьня?”
Руся: “Дзеля задавальненьня сябе самога. Заўсёды пэрсона публічная – гэта такі знак ці сымбаль, да якога цягнуцца людзі, і ЖЖ дапамагае ствараць такі вобраз, які карысны менавіта гурту”.