Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народны паэт БССР Якуб Колас даў у пазыку дзяржаве 40.000 рублёў” (1947)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Прывітаньне! Нагадваю слухачам Радыё Свабода пра тое, што апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай прэсы 9 траўня ў розныя гады мінулага.

“Nowe Zycie” ў 1937 годзе паведамляе з савецкай Беларусі: “Паэт Александровіч і крытык Кучар высунулі ў прэсе цяжкія абвінавачаньні такім сябрам з Саюзу пісьменьнікаў, як першы прэм’ер Беларускай Савецкай Рэспублікі Жылуновіч (паэт Цішка Гартны), творца беларускай бальшавіцкай паэзіі Міхась Чарот, паэты М.Зарэцкі, Сымон Баранавых, Хадыка, Дудар, Вольны, Кляшторны, Сташэўскі, Лынькоў і іншыя. У выніку абвінавачаньняў гэтыя дзеячы трапілі ў няласку да камуністычнай партыі, а большасьць зь іх апынулася за кратамі”.

“ЛіМ” у 1947 годзе піша пра мітынг у Саюзе пісьменьнікаў БССР, прысьвечаны Другой дзяржаўнай пазыцы: “Народны паэт БССР Якуб Колас даў у пазыку дзяржаве 40.000 рублёў, Міхась Лынькоў — 15.200 руб., Кандрат Крапіва — 13.400 руб., Пятро Глебка — 9.000 руб., Пятрусь Броўка і Аркадзь Куляшоў па 7.000 руб. кожны. На 5.000 руб. падпісаліся Міхась Клімковіч, Ілья Гурскі і Алесь Стаховіч. На новую пазыку падпісаліся ўсе пісьменьнікі Беларусі”.

На гэтым тыдні 1957 году “Бацькаўшчына” адзначае: “Яшчэ да нядаўняга часу існаваньне беларускай эміграцыі ў вольным сьвеце ў Саветах ігнаравалася й замоўчвалася, быццам эміграцыі гэтай зусім не было. Але калі дзейнасьць нашае эміграцыі пачала ўкараноўвацца сур’ёзнымі вынікамі ды рознымі даступнымі ёй шляхамі пранікла і на Бацькаўшчыну, маўчаць аб ёй болей сталася немагчымым. Яна была ўзята пад асабліва войстры абстрэл савецкай прэсай і радыям...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG