Прадстаўнікі Беллітфонду кажуць, што іх найбольш уразіла тое, як хутка суд разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі чарговага грамадзкага аб’яднаньня.
2 траўня ў 11.30 у офіс Беллітфонду зьявіліся сакратарка Вярхоўнага суду і начальнік арганізацыйнага аддзелу Міністэрства юстыцыі, яны ўручылі кіраўніцтву Беллітфонду позву, у якой паведамлялася, што судовае паседжаньне адбудзецца празь дзень, 3 траўня.
Намесьнік дырэктара Беллітфонду Мікола Міхноўскі кажа, што за такі кароткі час немагчыма было падрыхтавацца да судовага паседжаньня, знайсьці адваката:
“Як можна было за адзін дзень зрабіць нешта, нават сабраць усіх чальцоў праўленьня? Немагчыма. Хадайніцтва мы падалі, дзе прасілі адтэрміноўкі, каб мы пасьпелі аформіць дамову з адвакатам як з нашым абаронцам. Гэтае хадайніцтва суд адхіліў”.
Кіраўніцтва Беллітфонду да апошняга спадзявалася, што судовага паседжаньня без афіцыйных прадстаўнікоў грамадзкага аб’яднаньня не адбудзецца.
Але судзьдзя Валер Самалюк вырашыў разглядаць справу без адказчыкаў і абаронцаў, толькі ў прысутнасьці прадстаўніка Міністэрства юстыцыі і пракурора. На першым паседжаньні выслухалі прэтэнзіі Мін’юсту й пракурора да Беллітфонду, на другім судзьдзя зачытаў рашэньне аб ліквідацыі.
Паводле Міністэрства юстыцыі, грамадзкае аб’яднаньне дапусьціла шэраг парушэньняў. Мін’юст вынес Беллітфонду летась тры пісьмовыя папярэджаньні.
Судзьдзя Самалюк адзначыў, што паколькі Беллітфонд не абскардзіў пісьмовых папярэджаньняў праз суд, гэтым ён фактычна прызнаў свае памылкі.
У адпаведнасьці з артыкулам 29 закону Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” Вярхоўны Суд пастанавіў ліквідаваць Беллітфонд.
Як заявіў судзьдзя Валер Самалюк, рашэньне канчатковае — касацыйнае абскарджваньне й апратэставаньне немагчымае.
Дырэктар Беллітфонду Алесь Данільчык лічыць, што парушаны артыкул 143 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу пра тэрміны разгляду справы:
“Будзем раіцца зь юрыстамі, ці маем мы нейкую магчымасьць гэтае рашэньне абскардзіць”.
Гл. таксама: Мінюст ліквідуе Беллітфонд

Грамадзкае аб’яднаньне “Беллітфонд” было створанае ў 1992 годзе на базе беларускага аддзяленьня Літфонду СССР. Арганізацыю афіцыйна зарэгістравалі ў Міністэрстве юстыцыі 23 красавіка 1992 году, двойчы яна праходзіла перарэгістрацыю.
Беллітфонду належыць маёмасьць — санаторыя-прафілякторыя пісьменьнікаў “Іслач”, якая была пабудаваная ў 1986 годзе. Грамадзкае аб’яднаньне ня мае сродкаў, каб належна ўтрымліваць Дом творчасьці і весьці гаспадарчую дзейнасьць.
Цяпер будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане. З 2002 году “Іслач” знаходзіцца пад арыштам. А ў верасьні 2006 году частка маёмасьці санаторыі (галоўны корпус, тры катэджы, кацельня й жылы дом для абслугі) была выстаўленая на аўкцыён.
Неўзабаве павінны адбыцца таргі. Паводле кіраўніцтва Беллітфонду, пасьля ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня будзе створаная камісія пад апекай Міністэрства юстыцыі, якая зоймецца маёмасьцю зьліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня.