Акрамя манапаліста на беларускім рынку паслугаў сувязі, прадпрыемства “Белтэлекам”, сваім стэндам на выставе “ТІВО-2007” прадстаўлены адзін інтэрнэт-правайдэр — “Деловая сеть”.
Дый ягоныя прадстаўнікі, спаслаўшыся на спэцыфіку працы ў беларускіх умовах, адмовіліся гаварыць пра пэрспэктывы разьвіцьця галіны ў Беларусі.
Толькі расьцяжкамі з рэклямай тарыфнага пляну “Шпаркі дамавік” нагадвае пра сябе незалежны правайдэр “Атлянт-Тэлекам”.
Як кажа прадстаўніца кампаніі“Атлянт-Тэлекам” Юлія Дайнэка, цяпер усе мусяць гуляць паводле правілаў манапаліста:
“Стэнду як такога няма. Фармат нашага ўдзелу крыху іншы: будзе хадзіць прамацыйны пэрсанал, расьцяжкі вісяць, а стэнду ня будзе. Што да леташняга канфлікту, то, скажам так, коштаў мы не падвышалі. “Белтэлекам” свае расцэнкі пералічыў, як вынік, 15 тысяч рублёў за кожнага абанэнта яны для нас выстаўляюць ўсё роўна. Ну, і мы, адпаведна, выстаўляем таксама”.
Паводле справаздачы ААН, у 2006 годзе агульная колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту перавысіла мільярд чалавек. У лідэрах ЗША (блізу 200 мільёнаў чалавек) і Кітай — 111 мільёнаў.
У 2006 годзе ў Беларусі, паводле той жа справаздачы, прынамсі аднойчы скарысталіся інтэрнэтам болей за 3 мільёны чалавек. Паводле гэтага паказьніка краіна займае трэцяе месца ў СНД пасьля Расеі і Ўкраіны.
Бальшыня карыстаецца беспарольным доступам і ўсе грошы ўрэшце трапляюць на рахункі “Белтэлекаму”. У гэтым зьвязку экспэрты не выключаюць: беларуская статыстыка далучэньня да сеціва можа быць адкарэктаваная.
Палата прадстаўнікоў неўзабаве разгледзіць законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі й абароне інфармацыі”. Замоўца закону — Міністэрства сувязі, якое з падначаленым яму “Белтэлекамам” кантралюе працу інтэрнэт-правайдэраў.
Як кажа кіраўнік цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў, дакумэнтам наўпрост акрэсьліваюцца межы свабоды ў беларускім сэктары інтэрнэту:
“Вельмі шмат тлумачэньняў датычна інтэрнэту. Прыкладам, расшыфроўваецца, што такое ўвогуле сайт — інфармацыйны рэсурс, разьмешчаны ў інфармацыйнай сетцы на пэўным сеткавым адрасе ў сукупнасьці з выключным правам на выкарыстаньне даменнага імя, базаў зьвестак і кампутарных праграмаў, шляхам якіх забясьпечваецца доступ да такога інфармацыйнага рэсурсу. Адчуваеце, што фактычна нават кожны сайт ужо ўзяты пад кантроль”.
Прастору футбольнага манэжу занялі перадусім прадпрыемствы ў вырабе кампутарнага і сеткавага абсталяваньня, тэлезаводы “Гарызонт” і “Віцязь”, мясцовыя дылеры замежных вытворцаў кампутараў і пэрыфэрыі, а таксама фірмы ў галіне інфармацыйнага забесьпячэньня.
Менавіта яны лічаць свае пазыцыі найбольш пэрспэктыўнымі — бальшыня ўжо ёсьць рэзыдэнтамі Парку высокіх тэхналёгіяў і разьлічвае на істотныя прэфэрэнцыі ад дзяржавы.
Гаворыць дырэктар аддзелу маркетынгу кампаніі “Белсофт” Леанід Вялічка:
“Калі мы кажам пра арыгінальнасьць, то маем на ўвазе распрацоўку праграмных прадуктаў. І гэтыя арыгінальнасьць, досьвед, магчымасьці нашы праграмісты маюць. Гэта велізарны рынак. Нездарма кажуць, што, прыкладам, у Індыі, у адным толькі Дэлі 2 мільёны праграмістаў. Гэта так, бо сёньняшні рынак — гэта сотні мільярдаў даляраў.
І мы, таксама маючы вялізны патэнцыял навуковы, тэхнічны, з гледзішча Парку высокіх тэхналёгіяў вядзём гаворку ў першую чаргу пра распрацоўку высокаінтэлектуальных праграмных прадуктаў. І мы займаемся якраз гэтым кірункам”.
Спэцыялісты ўдакладняюць: выставу “ТІВО-2007” ня трэба разглядаць як мерапрыемства, дзе падпісваюць пагадненьні пра супрацоўніцтва. Хоць бы таму, што дзяржаўныя структуры ўсё больш выціскаюць з гэтага сэктару камэрцыйных апанэнтаў.