На Вайсковых могілках у Менску невядомыя апаганілі магілу беларускага пісьменьніка Кузьмы Чорнага.
Пра гэта паведаміў старшыня беларускага Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч. Ён апавёў, што патэлефанавала жанчына, якая прыбірала магілу побач, і сказала, што на магіле Кузьмы Чорнага былі сьляды, а агароджа зламаная.
Жанчына прыбрала магілу пісьменьніка. Аднак агароджа пакуль заставалася зламанай. Спадар Пашкевіч паклапаціўся, каб яе днямі паправілі.
На Вайсковых могілках сёньня было многа людзей, якія прыбіралі магілы родных.
Апавядае адна з наведніц:
“Сваю магілку прыбіралі. Прынесьлі новыя кветкі, старыя скінулі. Усё абнавілі й пасадзілі жывыя кветачкі. Прыносіць многа яек, цукерак, ежы ня мае сэнсу. Гэтыя бамжы зьбіраюць тут. Яны ж тут сьпяць. Вопратка ляжыць нейкая, многа накрыта магілак адзеньнем, што гэта за адзеньне? Гэта бамжы сьпяць на гэтых магілках. Непрыемна нават глядзець”.
Каля магілы свайго брата жанчына запаліла сьвечку:
“Гэта ўсеагульнае сьвята для памерлых. Гэта для іх нібы Вялікдзень — і трэба прыходзіць, наведаць іх, прынесьці фарбаванае яйка, запаліць сьвечку, схадзіць у царкву і прынесьці кветкі”.
На Вайсковых могілках людзі падыходзілі да магілаў Якуба Коласа і Янкі Купалы. Тут я сустрэў спадарыню Тацяну Ігнатовіч:
“Я прыходжу на бабуліну магілку і бацькі. Яны знаходзяцца тут, паблізу гэтых вядомых людзей. А Коласу я кланяюся ня толькі на могілках, але і дома, калі я чытаю “Новую зямлю”. Гэта ж заклік да людзей усёй зямлі, бо калі паміраў Міхал, то ён сказаў — беражыце зямлю”.
Студэнтка менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту сказала:
“Сёньня я прыйшла на Вайсковыя могілкі, каб пакланіцца Янку Купалу і Якубу Коласу за ўсё тое, што яны зрабілі для Беларусі. Прыйшла пакланіцца таксама Ўладзіславе Францаўне за ўсё тое, што яна зрабіла і была дырэктарм сёньняшняга музэю Янкі Купалы”.
“Якія радкі згадваюцца вам цяпер — Купалы ці Коласа?”
“Мой родны кут, як ты мне мілы. Забыць цябе ня маю сілы”... Мне вельмі прыемна, што ў нас у Беларусі былі такія паэты”.