Вітаю вас 12 красавіка! Вось як выглядаў гэты дзень у розныя гады мінулага ў публікацыях беларускіх газэтаў.
* Гарадзенскі “Glos prawdy” ў 1927 годзе паведамляе зь Менску: “У сувязі з надыходзячымі Велікоднымі сьвятамі гарадзкія камсамольцы ў вялікую суботу і сьвяточную нядзелю ладзяць “дзень бязбожніка”. Праграма прадугледжвае сярод іншага паход камуністычнай моладзі з карыкатурамі сьвятых па вуліцах гораду, спаленьне д’яблаў, якімі мусяць быць малюнкі і пудзілы папы і вышэйшых праваслаўных іерархаў і г.д. Апрача таго, адбудуцца гутаркі і чытальні ў войску і школах”.
“Творчыя работнікі Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР сістэматычна вывучаюць “Кароткі курс гісторыі ВКП(б)”, — піша ў 1947 годзе “ЛіМ”. — Пры тэатры арганізавана партыйная школа. Артысты, якія скончылі ўніверсітэт марксізма-ленінізма, цяпер самастойна вывучаюць творы класікаў марксізма-ленінізма. Для іх штомесячна чытаюцца ўступныя лекцыі. Члены партыі рэгулярна праводзяць у каляктыве гутаркі аб міжнародным становішчы і аб рашэннях партыі і ўрада па пытаннях далейшага ўздыму народнай гаспадаркі нашай краіны”.
* “Днямі з Украіны прыйшло паведамленьне, што за зьбіцьцё журналіста тут пакаралі 14 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, — інфармуе ў 1997 годзе “Народная воля”. — Міліцыянты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў зьдзеках з уласнага карэспандэнта газэты “Праўда Ўкраіны” па Хмяльніцкай вобласьці Міхаіла Васілішкі, чакаюць заключэньня пракуратуры. А вось начальнік Цэнтральнага аддзелу гарадзкой міліцыі звольнены з пасады, вымовы атрымалі два намесьнікі начальніка ўпраўленьня абласной міліцыі”.