Увесну 1983-га мы зь Вінцэсем Мудровым ехалі на пахаваньне Ларысы Геніюш. У вагоне “дызэлю” з Баранавічаў на Ваўкавыск, відавочна зрэагаваўшы на беларускую мову, да нас пачаў прыглядацца высокі станісты мужчына. Мы як па камандзе насьцярожыліся й замоўклі. Але падазроны пасажыр ня думаў пакідаць нас па-за ўвагаю. У Зэльве ён выйшаў сьледам, і мы, убачыўшы ягоную выпраўку, ужо амаль не сумняваліся, з кім маем справу.
Як жа прыемна было памыліцца, калі ўжо ў хаце Ларысы Антонаўны даведаліся, што наш нежаданы спадарожнік — яе сулягернік, якому вершы Геніюш дапамаглі вытрымаць тыя нечалавечыя ўмовы. Іх, вершы, перапісаныя на папяроснай паперы, перадавалі з жаночай зоны ў мужчынскую, выкарыстоўваючы самыя розныя вынаходкі. Адной з найбольш надзейных схованак быў кавалак вугалю з сакрэтам.
Свае 25 гадоў Мікола Канаш атрымаў за тое, што вучыўся пры немцах у Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі і ўступіў там у Саюз беларускай моладзі. Яго арыштавалі падчас службы ў войску: выпісалі камандзіроўку ў штаб часткі й пазнаёмілі зь яшчэ адным “камандзіраваным”. Мікола ўсё зразумеў, калі пайшоў у цягніку ў прыбіральню, а той, другі, адразу рвануўся за ім.
Канцлягер у Інце толькі загартаваў яго беларускі патрыятызм. Аднойчы, ужо праз шмат гадоў пасьля вызваленьня, Канашу за выдатную працу ў шахтах прапанавалі ключы ад кватэры й пуцёўку ў Карлавы Вары. Але трэба было выканаць адну “фармальнасьць”: пакаяцца ў мясцовай газэце за грахі маладосьці. Новай кватэры, як і славутага курорту, Мікола Імполевіч так і ня ўбачыў.
Там, у Комі АССР, адкуль і на “волі” не дазвалялі вярнуцца на Бацькаўшчыну, ён сустрэў сваё шчасьце — украінку Соф’ю, таксама асуджаную на 25 гадоў за нацыяналізм, у прыватнасьці за тое, што падняла зь зямлі ліст, які кінуў на дол адзін з палонных байцоў Украінскай паўстанскай арміі, калёну якіх гналі па вуліцы. Міколу і Соф’ю таемна павянчаў украінскі ўніяцкі сьвятар, таксама былы зьняволены. Усё жыцьцё яны гаварылі ў сям’і кожны на сваёй мове.
Я пераканаўся ў гэтым, гасьцюючы ў Канашаў у іхняй каапэратыўнай кватэрцы ў Жлобіне, куды ім ўдалося пераехаць з Поўначы адно ў 1973-м. Жытло месьцілася на першым паверсе шматпавярховіка і, калі на стале скончыліся салёныя гуркі, гаспадар зьлёгку пасунуў ходнічак, падчапіў шахцёрскім мезенцам уштукаванае ў масьнічыну зусім напрыкметнае колца, і маім вачам адкрыўся ўваход у глыбачэзнае сутарэньне, дзе можна было б схаваць цэлы ўзвод.
У 1990-я дзядзька Мікола не ўступаў ні ў якія арганізацыі, але у Жлобіне сваім лічылі яго і “тэбээмаўцы” і “фронтаўцы”. Для моладзі ён быў легендай і разам з тым — зусім рэальным узорам нязломнага беларускага патрыёта.