“Звязда” ў 1937 годзе пад загалоўкам “Новы небывалы рэкорд Стаханава” паведамляе з Кадзіеўкі, Украіна: “Сёньня, 5 сакавіка, у першай змене Аляксандр Стаханаў стаў на вахту імя Сярго Орджанікідзе. За 6 гадзін ён вырубіў на ўчастку “Бераль” шахты “Цэнтральная” імя Сталіна 321 тону вугалю — гэта 23 нормы забойшчыка на гэтым участку. За адну змену Стаханаў на 83 тоны перавыканаў сутачнае заданне ўсяго ўчастка (план участка — 238 тон). Перамога Стаханава ўзварушыла ўвесь калектыў шахты”.
“ЛіМ” у 1947 годзе друкуе Пастанову ЦК ВКП(б) “Аб Міжнародным жаночым дні 8 сакавіка”: “ЦК ВКП(б) прапануе ўсім партыйным арганізацыям правесці Міжнародны жаночы дзень — 8 сакавіка пад знакам мабілізацыі ўсіх сіл працоўных жанчын на паспяховае выкананне і перавыкананне заданняў другога года новага пяцігадовага плана. Партыйныя арганізацыі павінны накіраваць актыўнасць советскіх жанчын на ўсямернае паскарэнне тэмпаў аднаўлення і далейшага ўздыму народнай гаспадаркі, {на авалоданне тэхнікай вытворчасці і на ўсямернае павышэнне прадукцыйнасці працы}.
“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году паведамляе: “Польскае радыё паведаміла аб зьяўленьні ў польскіх бібліятэках даўней забароненых кніг. Такім чынам, кажны польскі грамадзянін можа атрымаць у публічнай бібліятэцы кнігі Пілсудзкага, Троцкага, Бухарына і іншых да гэтага часу трэфныя і нястраўныя для праверанага камуністага творы… У газэтных кіёсках польскіх гарадоў грамадзянін можа безь перашкодаў купіць кажную паважаную ангельскую, францускую, амэрыканскую і іншую газэту”.