Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачынаецца грамадзкая кампанія супраць сувораўскага храма


Радыё Свабода У Кобрыне на Берасьцейшчыне пачата будаўніцтва праваслаўнага сувораўскага храма-помніка. Напярэдадні ў інтэрвію Свабодзе сьвятар і прадстаўнік мясцовай улады заявілі, што гэты праект дае магчымасьць стварыць у спалучэньні з ужо існуючым музэем Суворава ваенна-патрыятычны комплекс, аналягаў якому няма нават у Расеі. Каб пабудаваць храм, кобрынцы сьвядома назвалі яго ў гонар фэльдмаршала Суворава – праз тое да іх ідзе расейская фінансавая дапамога.

На гэтую навіну адрэагавала Міжнароднае грамадзкае аб''яднаньне «Бацькаўшчына», якое распачала грамадзянскую кампанію супраць будаўніцтва храма-помніка ў гонар расейскага фэльдмаршала. Да пратэсту далучыліся грамадзкія аб''яднаньні «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Гаворыць гісторык і пісьменьнік Алесь Петрашкевіч.

Петрашкевіч: «Я лічу, што гэта выклік беларускай нацыі. Самы наглы, які толькі можна прыдумаць. Сувораў – адзін з асноўных катаў беларускага народа. Казакі-сувораўцы высякалі вёскі падчыстую і іх спальвалі».

Меркаваньне мастака Алеся Пушкіна.

Пушкін: «Гэтая навіна толькі дапаўняе маё меркаваньне, што расейская праваслаўная царква на Беларусі ўсё больш дрэйфуе ў бок палітыкі. Я мяркую, што гэтыя «залатыя» храмы будуць пакрытыя мярзотаю і запусьценьнем. Храм, пабудаваны спосабам страсаньня грошай і ахвяраў, усё-такі будзе пуставаць».

У Кобрыне цяпер, як даводзіць мясцовы жыхар Рыгор Дзьмітрук, розгалас пра будоўлю адмоўны.

Дзьмітрук: «Гэта справа зьяўляецца дастаткова скандальнай. Нейкія падазроныя лятарэі распаўсюджваюцца для фінансаваньня. Крымінал быццам бы заводзіцца. Нагадвае ўся гэтая справа афёру, а не будаўніцтва храма».

Ініцыятары грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва сувораўскага храма накіравалі адкрыты ліст да Патрыяршага Экзарха Беларусі Мітрапаліта Філарэта, а таксама звароты да прэм''ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі. Гл. таксама: • Суворава ў Беларусі ўшануюць як сьвятога
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG