Нягледзячы на сьцюдзёнае надвор’е, чарга аўтамабіляў на памежным пераходзе “Брузгі — Кузьніца Беластоцкая” ня меншае. Людзі кажуць, што даводзіцца чакаць чатыры-пяць гадзінаў, каб пераехаць мяжу, а з польскага боку — яшчэ больш.
Сёньня ўсе ў чарзе актыўна абмяркоўваюць навіну ад мытнага камітэту.
Спадар: “Бяспраўе”.
Спадар: “Што яшчэ казаць — ворагі народу стаяць у гэтай чарзе, вось і ўсё”.
Спадар: “Каб мы насамрэч мелі такія вялікія грошы з гэтага, а так — абсурд. Гэта рашэньне ад нейкага занадта вялікага розуму. Мы супраць гэтага”.
Спадарыня: “Я вельмі абураная, паколькі лічу, што гэта абмежаваньне свабоды чалавека”.
Пра тое, колькі людзей на Гарадзеншчыне жыве з памежнага бізнэсу, афіцыйная статыстыка не паведамляе. Вядома толькі, што за суткі памежны пераход толькі ў Брузгах пераяжджаюць каля 5 тысяч аўто. У чарзе я не сустрэў ніводнага чалавека, які б сказаў, што ён едзе ў Польшчу ў госьці. Да ўсяго, для большасьці мяжа — адзінае месца працы.
Спадар: “Гэта мая асноўная праца. Дый кожны дзень езьдзіць немагчыма. А я маю дзьве дачкі, два ўнукі, і трэба ім дапамагаць”.
Хлопец: “Я жыхар памежнага гораду — Горадні, і гэта мая асноўная крыніца даходу. Знайсьці цяпер працу ў горадзе, каб на яе ўтрымліваць сям’ю, немагчыма. На мне гэта вельмі адаб’ецца”.
Але большасьць людзей рэальна разумее, што з 1 сакавіка давядзецца шукаць іншае месца, каб зарабіць. Пытаюся ў суразмоўцаў: чым плянуюць займацца?
Спадар: “Будзем шукаць працу. Паедзем у Амэрыку альбо Нямеччыну, будзем шукаць”.
Спадар: “Можа, на Расею паедзем, мо яшчэ куды, трэба ж недзе працаваць. Ня будзем жа хадзіць з кіямі па вуліцах і галовы зьбіваць”.
Хлопец: “Будзем езьдзіць, як езьдзілі. Сёньня — я, заўтра — жонка, а пасьлязаўтра — брат”.