Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашу ніву» папярэдзілі за асьвятленьне тэракту


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньне за недакладную інфармацыю пра тэракт газэце «Наша нiва».

Як паведамілі агенцтву Інтэрфакс у Міністэрстве інфармацыі, «падставай для папярэджаньня стала публікацыя на старонках газэты недакладнай інфармацыі пра тое, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позьняга вечара». На думку міністэрства, «распаўсюджваньне гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадзкім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і мэдыцынскія службы, якія прымалі ўдзел у аказаньні дапамогі пацярпелым у выніку тэракту».

Акрамя таго, 15 красавіка было вынесена папярэджаньне на адрас газэты «Народная воля» ў сувязі з распаўсюджваньнем зьвестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці і псуюць дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі. «Факт распаўсюду такіх зьвестак быў устаноўлены 13 красавіка 2011 году рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага Суду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG