Апазыцыйныя палітыкі ўспрынялі як пагрозу заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што "апазыцыя можа існаваць, а пятай калёны ў краіне ня будзе", і ягоны загад прыцягнуць і дапытаць апазыцыйных палітыкаў, якія выказваліся пра тэракт, "нягледзячы ні на якую дэмакратыю".
Лідэр партыі Беларускага народнага фронту Аляксей Янукевіч у сувязі з апошнімі заявамі Лукашэнкі на адрас апазыцыі зазначыў, што тыя, хто зьяўляецца дэмакратычным актывістам у Беларусі, вельмі многія дзеяньні ўладаў мусяць разглядаць як пагрозы, у тым ліку і сёньняшні загад Лукашэнкі "ўсіх прыцягнуць і дапытаць" па справе аб тэракце:
"На маю думку, тут асноўная мэта ставіцца — увязаць гэты выбух зь дзейнасьцю апазыцыі. Гэтую лінію ўжо распачалі афіцыйныя прапагандысты, не называючы нікога канкрэтна. І цяпер робяцца ўскосныя намёкі на гэты конт, каб гэтую страшную трагедыю неяк прывязаць да вобразу беларускай апазыцыі".
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі перакананы, што тэракт нэгатыўна ўплывае на імідж улады, бо спэцслужбы не змаглі яго прадухіліць, але калі ён ужо адбыўся, то рэпрэсіўны апарат можа закруціць гайкі яшчэ мацней, ператрэсьці апазыцыю, заткнуць ёй рот:
"Кіраўнік дзяржавы нібыта стараўся збалянсаваць — апазыцыя ўвогуле патрэбная, але непатрэбная пятая калёна. Але на практыцы хто ж там будзе разьбірацца? Наверсе схільныя лічыць, што ўсе, хто супраць улады, — гэта адмарозкі і зь імі няма чаго цацкацца".
Тым часам Беларускі Хэльсынскі камітэт выступіў з заявай у сувязі з тэрактам у Менску, у якой назваў тэракт прысудам для КДБ і іншых сілавых структур: "Грамадзтва не павінна быць закладнікам таго, што спэцслужбы заняліся палітычным вышукам".
Юрыст БХК Гары Паганяйла крытычна ставіцца да заяваў пра тое, што за суткі былі знойдзеныя і затрыманыя двое падазраваных па справе аб тэракце. Пасьля выбуху 2008 году затрымлівалі дзясяткі людзей, кажа ён, а вінаватых не знайшлі.
"Двое затрыманых — гэта знак, што прыступілі да сьледчых дзеяньняў, трэба зь людзьмі працаваць. Але гэта ня значыць, што выйшлі на сапраўдных арганізатараў і выканаўцаў гэтага тэракту. Спачатку гавораць пра нейкі фатаробат, потым абвяргаюць, кажуць, што гэта ня той чалавек, які знойдзены з дапамогай відэакамэр".
Спадар Паганяйла кажа, што ён спадзяецца, што сапраўдных вінаватых знойдуць і пакараюць:
"Але, на жаль, аптымізму асабіста ў мяне, юрыста зь вялікім досьведам, няма. Таму што нашыя сьледчыя не навучыліся раскрываць такія злачынствы. Адцягваньне сіл і сродкаў на палітычны вышук у іх атрымліваецца, а раскрыцьцё такіх складаных злачынстваў — не".
Сярод не раскрытых да гэтага часу цяжкіх злачынстваў Гары Паганяйла згадвае выбух 4 ліпеня 2008 году, справы зьніклых палітыкаў. Улада ж можа выкарыстаць менскі тэракт, каб узмацніць "паляваньне на ведзьмаў", грубае і масавае парушэньне правоў чалавека, кажа спадар Паганяйла, як гэта было ў 2008 годзе.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў таксама стрымана ставіцца да заяваў пра тое, што вінаватых ужо знайшлі, бо ў 2008 годзе таксама былі такія заявы. Варта зьвярнуць увагу на дзеяньні спэцслужбаў да тэракту, кажа спадар Кастусёў:
"Сілавых структур у нас вельмі шмат. А прамаргалі такі тэракт. КДБ павінна працаваць на апярэджаньне. А ён займаецца не сваімі справамі, барацьбой з апазыцыяй, бандытаў ня ловіць".
Рыгор Кастусёў чакае, што пасьля сёньняшніх заяваў Лукашэнкі спэцслужбы зноў пойдуць да актывістаў апазыцыі.