Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіцьцё Някляева пакуль не расьсьледавана


Уладзімер Някляеў пасьля зьбіцьця 19 сьнежня
Уладзімер Някляеў пасьля зьбіцьця 19 сьнежня
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў разам з адвакатам Уладзімерам Букштынавым скончылі знаёмства з крымінальнай справай па падзеях 19 сьнежня. Бліжэйшым часам яе накіруюць у пракуратуру. Справа складаецца з 29 тамоў.

"Гэта крымінальная справа – адна на ўсіх абвінавачаных", - сказаў адвакат.

Адвакат таксама паведаміў, што зьбіцьцё кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ўвечары 19 сьнежня 2010 году будзе расьсьледавана ў рамках іншай крымінальнай справы. Працэсуальнае рашэньне па гэтым пытаньні пакуль не прынятае, перадае сайт кампаніі "Гавары праўду".

Уладзімер Някляеў быў жорстка зьбіты невядомымі ў Менску ўвечары 19 сьнежня і дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі, адкуль той жа ноччу яго вывезьлі ў СІЗА КДБ.

Уладзімір Някляеў быў затрыманы па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Аднак пазьней сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму перапрад'явіла Някляеву абвінавачаньне па крымінальным артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG